Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка забраў у «Ітэры» ласы кавалак — «Менск-Сіці»


Беларусь у аднабаковым парадку скасавала дамоўленасьці з расейскай кампаніяй «Ітэра» на забудову дзелавога цэнтру «Менск-Сіці» на месцы аэрапорту «Менск-1».

Падставай стала няздольнасьць «Ітэры» распачаць працы ў графік, вызначаны беларускім урадам і кіраўніцтвам кампаніі-забудоўшчыка. Менскі гарвыканкам ужо абвясьціў пра пошук новага інвэстара.

Летась Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, падчас якой жорстка раскрытыкаваў расейскіх партнэраў за замаруджваньне тэрмінаў пачатку будаўнічых працаў на аб’екце. Гэтым разам Лукашэнка зноў абурыўся, заявіўшы, што ніякага зацягваньня часу далей ня будзе. У прэзыдэнцкай прэс-службе ўдакладнілі: асваеньне сродкаў ад пачатку рэалізацыі праекта склала ўсяго 0,5% ад заяўленага аб’ёму інвестыцый у 25 трыльёнаў рублёў.

Дагэтуль ня вырашанае найбольш працаёмістае пытаньне вынасу з тэрыторыі забудовы аб’ектаў Менскага авіярамонтнага заводу і будаўніцтва Цэнтру тэхнічнага абслугоўвання і рамонту авіяцыйнай тэхнікі ў раёне Нацыянальнага аэрапорту «Мінск».

Лукашэнка загадаў гарадзкім уладам цягам месяца выпрацаваць парадак вызначэньня адносінаў паміж патэнцыйнымі інвэстарамі і беларускім урадам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG