Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя дазволіла езьдзіць з «Пагоняй»

абноўлена

Міліцыя дазволіла езьдзіць з «Пагоняй»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:16 0:00
Наўпроставы лінк

Міліцыя дазволіла езьдзіць з Пагоняй

Гарадзенца Руслана Пяцько яшчэ летась выклікалі ў ДАІ, бо ўгледзелі ў выяве «Пагоні» на шыбах аўто парушэньне ПДД. Загадалі зьняць сымболіку. Руслан не пагадзіўся і аспрэчыў дзеяньні міліцыі.

14 лютага Пяцько атрымаў адказ з УУС Гарадзенскага аблвыканкаму: «...па факце разьмяшчэньня Вамі налепак у Вашым аўтамабілі з выявай вершніка на чырвона-белым фоне, АУС праверка спынена на падставе п.1 ч.1 арт.9.6. ПВКаАП Рэспублікі Беларусь (адсутнасьць падзеі адміністратыўнага правапарушэньня як акалічнасьць, якая выключае адміністратыўны працэс). Канфіскаваныя плякаты з выявай вершніка на бела-чырвоным фоне Вы можаце забраць у стале знаходак АУС адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні».

Падобная сытуацыя склалася і ў Берасьці. Абласная ДАІ пачала масава выклікаць людзей, у каго на машынах налепкі «Пагоня». Міліцыянты спасылаюцца на артыкул 194.13 ПДД, паводле якога забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку са зьнешне бачнымі налепкамі. Пад гэты артыкул не падпадаюць толькі налепкі з рэклямай або інфармацыяй аб прыналежнасьці аўтамабіля арганізацыі ці прадпрымальніку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG