Паколькі кнігі дваіх прэтэндэнтаў на Гедройцаўскую прэмію (Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» і Аляксандр Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску») разглядаліся ў нядаўнім Пяцікніжжы, гэтым разам гаворка пойдзе пра чатырох астатніх аўтараў.
Там, дзе зьяўляюцца грошы, пры абмеркаваньні мажлівых кандыдатураў на розныя прэміі — ад Нобэлеўскай да любой іншай — уласна тэкст, на жаль, саступае месца гэтак званым пазатэкставым фактарам (ніколі ня скончацца, напрыклад, спрэчкі вакол адпаведнасьці ўзнагародаў Пастарнака і Бродскага, якія атрымалі яе, як вядома, не за паэзію, альбо — «нобэлеўкі» Шолахава).
Ох ужо гэтыя пазатэкставыя фактары!.. У БГ ёсьць добрая песьня, адрасаваная ленінградскаму андэграўнду пачатку 80-х, з радкамі, якія прыгадваюцца мне ў зьвязку з нашай літаратурнай сытуацыяй: «Долгая память хуже, чем сифилис, особенно в узком кругу...» Так, вузкае кола, так, варэньне ва ўласным саку — тэзы, што даўно набілі аскоміну. Адсюль — і адсутнасьць нармалёвай крытыкі, і, адпаведна, аб’ектыўнага погляду на літпрацэс (бо кожны адзін аднаму ці сват, ці брат, ці паплечнік у змаганьні з крывавым рэжымам).
Але ж, калі па Гамбурскім рахунку, то (вядома ж, на мой, дужа суб’ектыўны густ) «ММЭ(Б)» вартая прэміі перадусім. Чаму? Бо гэта — клясная эсэістыка, аналягаў якой — і канцэптуальна, і сутнасна — я ў нашай найноўшай літаратуры ня згадваю (дарэчы, моцна саступае ёй і цяперашні «свабодаўскі» праект паважанага Альгерда Б.).
Чытаючы апавяданьні Паўла Касьцюкевіча, часам дзіву даесься, якім чынам, зь якой нагоды і па якім неверагодным зьбегу акалічнасьцяў, словы ў сказах апынаюцца побач. Разумееш — гэта новая афарыстычнасьць. Прызнаеш — так, гэта Літаратура. Чакаеш — калі ж пачуецца шоргат шыфэру...
Вельмі люблю прозу Касьцюкевіча й чакаю на працяг! (заўважу, што ў блізкіх сямейных стасунках з гэтым аўтарам не знаходжуся).
Прачытаўшы на вокладцы фразу: «„Шалом“ — ня проста чарговы літаратурны бэстсэлер«, шмат хто папракнуў аўтара за нясьціпласьць (маўляў, першае выданьне, звычайны накладзік, а ўжо, бач ты, бэстсэлер). Ня ведаю, як гэты сказ адбіўся на продажах кнігі — хтосьці набыў, каб у чарговы раз пераканацца ў адваротным, а мажліва, ёсьць і тыя, хто яшчэ сьвята верыць у праўдзівасьць друкаванага слова? — але мне тут бачыцца хутчэй сумная іронія. Як і ў далейшых сказах вокладкавай «заманухі». Вось жа, ня проста чарговы бэстсэлер (як жа ж, у нас іх па трыста штук на год выдаецца), але й кніга, прачытаўшы якую, «вы нарэшце даведаецеся, ці існуе сэнс жыцьця (...), навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўра ў месяц» ну і г.д., і да т.п.
Пры ўсёй абсурдовасьці антуражу, раман вельмі нават рэалістычны. Галоўны герой рэалізуе картасараўскі дэвіз — «жыць абсурдна ў імя змаганьня з абсурдам» (ці, паводле Клінава, — зь «лятэнтным ідыятызмам»). Раман уцягвае Беларусь у эўрапейскі кантэкст: герой, мастак-авангардыст саўковага разьліву, досыць вольна пачуваецца ў заходняй прасторы; пры гэтым, самымі рознымі пэрсанажамі — ад нямецкіх анархістаў ці скінхэдаў да жанчынак на навюткіх «бэхах» — ён ужо не ідэнтыфікуецца як штосьці саўкова-чужароднае. Небездакорная ў літаратурным пляне, кніга будзе найбольш з усіх іншых цікавая эўрапейскаму чытачу...
Ня ўсё бэстсэлер, што блішчыць. Ня ўсё літаратура, што выдаецца ў незалежных выдавецтвах (хаця выключэньні, на жаль, ве-э-эльмі рэдкія).
Мяне нядаўна былі папракнулі, што шмат цытую, хаваючыся за аўтарытэтамі. Што ж, каб не расчароўваць чаканьняў шаноўнай публікі, — фрагмэнт адной рэцэнзіі на «Мяжу»: «Федарэнка вырашыў распрануцца. Цалкам. І ня проста зьняць ня надта сьвежую бялізну, а садраць скуру, зьдзерці мяса, рассунуць рабрыны, каб і туды, у сярэдзіну заглянуць і пашукаць: адкуль растуць рукі ў пісьменьніка?» Гэта была цытата з блогу Валерыя Гапеева пра Федарэнку — аўтара, які дайшоў да сваёй творчай мяжы, мяжы, за якой — прызнаньне? майстэрства? мудрасьць?..
Як празаік Федарэнка найбольш з усіх прэтэндэнтаў варты ўзнагароды. Але... ох ужо гэтыя пазатэкставыя фактары...
Альгерд Бахарэвіч. Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011
Там, дзе зьяўляюцца грошы, пры абмеркаваньні мажлівых кандыдатураў на розныя прэміі — ад Нобэлеўскай да любой іншай — уласна тэкст, на жаль, саступае месца гэтак званым пазатэкставым фактарам (ніколі ня скончацца, напрыклад, спрэчкі вакол адпаведнасьці ўзнагародаў Пастарнака і Бродскага, якія атрымалі яе, як вядома, не за паэзію, альбо — «нобэлеўкі» Шолахава).
Ох ужо гэтыя пазатэкставыя фактары!.. У БГ ёсьць добрая песьня, адрасаваная ленінградскаму андэграўнду пачатку 80-х, з радкамі, якія прыгадваюцца мне ў зьвязку з нашай літаратурнай сытуацыяй: «Долгая память хуже, чем сифилис, особенно в узком кругу...» Так, вузкае кола, так, варэньне ва ўласным саку — тэзы, што даўно набілі аскоміну. Адсюль — і адсутнасьць нармалёвай крытыкі, і, адпаведна, аб’ектыўнага погляду на літпрацэс (бо кожны адзін аднаму ці сват, ці брат, ці паплечнік у змаганьні з крывавым рэжымам).
Але ж, калі па Гамбурскім рахунку, то (вядома ж, на мой, дужа суб’ектыўны густ) «ММЭ(Б)» вартая прэміі перадусім. Чаму? Бо гэта — клясная эсэістыка, аналягаў якой — і канцэптуальна, і сутнасна — я ў нашай найноўшай літаратуры ня згадваю (дарэчы, моцна саступае ёй і цяперашні «свабодаўскі» праект паважанага Альгерда Б.).
Павал Касьцюкевіч. Зборная РБ па негалоўных відах спорту: апавяданьні. — Менск: Логвінаў, 2011
Чытаючы апавяданьні Паўла Касьцюкевіча, часам дзіву даесься, якім чынам, зь якой нагоды і па якім неверагодным зьбегу акалічнасьцяў, словы ў сказах апынаюцца побач. Разумееш — гэта новая афарыстычнасьць. Прызнаеш — так, гэта Літаратура. Чакаеш — калі ж пачуецца шоргат шыфэру...
Вельмі люблю прозу Касьцюкевіча й чакаю на працяг! (заўважу, што ў блізкіх сямейных стасунках з гэтым аўтарам не знаходжуся).
Артур Клінаў. Шалом: ваенны раман. Менск: І.П. Логвінаў, 2011
Прачытаўшы на вокладцы фразу: «„Шалом“ — ня проста чарговы літаратурны бэстсэлер«, шмат хто папракнуў аўтара за нясьціпласьць (маўляў, першае выданьне, звычайны накладзік, а ўжо, бач ты, бэстсэлер). Ня ведаю, як гэты сказ адбіўся на продажах кнігі — хтосьці набыў, каб у чарговы раз пераканацца ў адваротным, а мажліва, ёсьць і тыя, хто яшчэ сьвята верыць у праўдзівасьць друкаванага слова? — але мне тут бачыцца хутчэй сумная іронія. Як і ў далейшых сказах вокладкавай «заманухі». Вось жа, ня проста чарговы бэстсэлер (як жа ж, у нас іх па трыста штук на год выдаецца), але й кніга, прачытаўшы якую, «вы нарэшце даведаецеся, ці існуе сэнс жыцьця (...), навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўра ў месяц» ну і г.д., і да т.п.
Пры ўсёй абсурдовасьці антуражу, раман вельмі нават рэалістычны. Галоўны герой рэалізуе картасараўскі дэвіз — «жыць абсурдна ў імя змаганьня з абсурдам» (ці, паводле Клінава, — зь «лятэнтным ідыятызмам»). Раман уцягвае Беларусь у эўрапейскі кантэкст: герой, мастак-авангардыст саўковага разьліву, досыць вольна пачуваецца ў заходняй прасторы; пры гэтым, самымі рознымі пэрсанажамі — ад нямецкіх анархістаў ці скінхэдаў да жанчынак на навюткіх «бэхах» — ён ужо не ідэнтыфікуецца як штосьці саўкова-чужароднае. Небездакорная ў літаратурным пляне, кніга будзе найбольш з усіх іншых цікавая эўрапейскаму чытачу...
Андрэй Федарэнка. Мяжа: раман-эсэ, апавяданьні. Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011