Аўтар кнігі Аляксандар Фядута знаходзіўся там з 20 сьнежня 2010-га па 8 красавіка 2011-га. Сёньня аўтар «Амэрыканскіх вершаў» раскажа нам, у якіх умовах яму даводзілася тварыць у зьняволеньні.
— Аляксандар, у прадмове да вашай кнігі вядомая расейская праваабаронца Натальля Гарбанеўская піша, што вас у турме ратавалі дзьве рэчы — вершатворства і гумар. Ну, гумар, ён у любой сытуацыі ня лішні. А што такое ратаваньне вершамі?
— Кожнаму чалавеку ўласьціва размаўляць з кім-небудзь, бо чалавек — такая істота, якая думае, сьмяецца і размаўляе. І калі я пачаў пісаць вершы ў турме,
гэта адбылося менавіта ў той момант, калі я апынуўся ў адзіночнай камэры. Я зразумеў, што калі не пачну з кім-небудзь размаўляць, то проста звар’яцею. А вар’яцець мне вельмі не хацелася, хацелася даведацца, чым закончыцца ўся гэтая справа вакол Плошчы. Жонка перадала мне ў камэру некалькі агульных сшыткаў, я згадаў, дзе я знаходжуся, і напісаў на адным са сшыткаў «Амэрыканскія вершы». Як потым мне сказаў герой маёй кнігі Пракотыч, «ну вось, цяпер вы — галоўны амэрыканскі паэт Беларусі».
— А чаму ў турме вершы пачынаюць пісаць нават тыя, хто іх ніколі не пісаў на волі?
— Я пісаў вершы і на волі, але ніколі не зьбіраўся іх друкаваць, таму што яны былі нікому не цікавыя. А чаму пачынаюць усе пісаць... Мабыць, таму, што ўсё роўна нейкая музыка гучыць у тваёй галаве, усё роўна з кімсьці ты размаўляеш, усё роўна ёсьць імкненьне нешта сказаць. Вось ты і кажаш. Некалькі вершаў прыйшлі да мяне, калі я проста шпацыраваў па адведзенай для вязьняў пляцоўцы, якую я называў сваёй Плошчай. Ходзіш па той пляцоўцы і раптам ловіш сябе на думцы, што ногі самі па сабе пачынаюць адбіваць пэўны рытм.
— Вершы пачыналі «пісацца» нагамі?
— Вершы пісаліся нагамі, вершы пісаліся ад таго, што нешта там заскрыпела, калі ты сеў на шконку. Нават вада — кропля за кропляй — з крана можа стаць прычынай зьяўленьня верша.
— Вы згадалі аднаго са сваіх герояў — Пракотыча, у якім пазнаецца Ўладзімер Някляеў. У кнізе зьмененыя ўсе імёны, часам да непазнавальнасьці. А наколькі дакладна апісаныя падзеі — допыты, вочныя стаўкі?
— Зразумела, што кожны чалавек мае ўласную інтэрпрэтацыю ўсяго, што зь ім адбылося. Напрыклад, сытуацыю вочнай стаўкі, у якой апынуліся аўтар і ягоны пэрсанаж Пракотыч, сапраўдныя Аляксандар Фядута і Ўладзімер Някляеў бачаць сёньня па-рознаму. Я спрабаваў ва ўсім быць аб’ектыўным, але мне яшчэ хацелася (і гэта заўважылі першыя чытачы кнігі) нікога не пакрыўдзіць, таму што крыўды ў самога было столькі! Я разумеў, што калі пачнеш выліваць на паперу ўсю сваю крыўду, увесь свой боль, то кніжка атрымаецца напісанай не атрамантам, а жоўцю. Вось такія кніжкі лепш зусім не пісаць.
— З устаноўкай «нікога не пакрыўдзіць» вы апісалі нейкую ідэальную турму. Вашы сьледчыя чытаюць Авідыя ў арыгінале, начальнік турмы запрашае вас на гарбату для задушэўнай размовы... Ці не застаўся цёмны бок турмы па-за старонкамі кнігі?
— Не застаўся. У маёй кнізе ёсьць усё — адзінота, турэмная цэнзура, спробы
ўзьдзейнічаць на вязьняў незаконнымі мэтадамі. Я апісаў сытуацыю несвабоды, калі табе не дазваляюць рабіць тое, што ты хочаш. А запрашэньні на гарбату... Сёньня я разумею, што нас усіх запрашалі не таму, што начальнік турмы добра да нас ставіўся. Проста ўсе размовы за гарбатай запісваліся на відэа, і пасьля турэмныя псыхолягі рабілі пэўныя высновы, падказвалі сьледчым, як з намі працаваць. Што да сьледчага, які цытаваў Авідыя ў арыгінале. Ён жа вёў справу аднаго з найлепшых паэтаў Беларусі — Уладзімера Някляева. Гэты чалавек, па адукацыі філёляг, проста павінен быў разумець псыхалёгію свайго падапечнага.
— Што ўяўляла з сябе турэмная цэнзура? Вершы вашы таксама праз яе праходзілі?
— Вядома ж. У маёй кнізе ёсьць адна гісторыя пра тое, як верш, прысьвечаны ўцёкам караля Генрыха Валезія з Кракава ў Парыж, выклікаў насьцярогу цэнзараў. Тыя ўцёкі — вядомая гістарычная падзея. Кароль урэшце ўцякае, і мне было так прыемна пра гэта думаць. Тым больш, на шконцы ляжала «Графіня дэ Мансаро». Я ўяўляў сабе тыя часы і спрабаваў перадаць нейкія ўласныя ўражаньні.
А сьледчы ўбачыў у маім вершы намёк на ўцёкі іншага палітычнага дзеяча — Алеся Міхалевіча. Я паслаў гэты свой твор Вользе Абрамавай, якая даслала мне ў турму некалькі лістоў. Але ліст быў затрыманы, яго так і не адаслалі адрасатцы, усё з-за Міхалевіча. А пасьля я зразумеў, што мажліва і так, мажліва там сапраўды пра Міхалевіча. Пасьля таго, як я зьмясьціў гэты верш у сваім ЖЖ, адзін з маскоўскіх паэтаў, мой сябра Ільля Кулін, залінкаваў яго ва ўласным блогу з камэнтаром: «Вершазнаўцы ў Беларусі засталіся толькі ў сьледчых органах».
— Вязень Гулагу Барыс Мікуліч згадваў, як ён уначы на марозе чытаў па памяці вершы Блока і — саграваўся імі. А чыя паэзія дапамагала змагацца з холадам вам?
— Я сьпяваў песьні Булата Акуджавы. Справа ж ня ў тым холадзе, які навокал. Ад яго можна абараніцца — спаць апранутым, накрыцца дзьвюма коўдрамі (а нам іх давалі, бо было вельмі холадна). Але самы страшны холад у душы, унутры цябе. Вось ад гэтага холаду ратавацца было складаней. І я, як і Барыс Мікуліч, ратаваўся таксама вершамі. Чытаў іх сваёй жонцы — на дыстанцыі. Праз адвакатку альбо праз лісты мы дамаўляліся, што на гэтым тыдні, напрыклад, я чытаю ёй Мікалая Гумілёва.
— Гумілёва таму, што ён пра цёплую Афрыку пісаў?
— Не. Разумеце, вершы бываюць цёплыя альбо халодныя. Гумілёў усё ж цёплы паэт, нават калі піша не пра Афрыку.
— Мінулая зіма была нашмат цяплейшай за гэтую. Як сёньня, пры мінус 30 градусах, пачуваюцца вязьні на вашым месцы, у СІЗА КДБ?
— Калі на вуліцы было мінус 22, у камэры было ўсяго плюс10. І было вельмі холадна, асабліва калі ты ў адзіночцы. Нават той радыятар, які ёсьць, замураваны ў сьцяну, і на ім нельга прасушыць бялізну. А калі вас 5-6 у камэры... Там няма цёплай вады — гэта цяжка.
— Калі пры мінус 22 у камэры было толькі плюс 10, то пры мінус 30 яшчэ большы холад ператвараецца ў сапраўднае катаваньне.
— Ведаеце, пра гэты холад я напісаў у адным зь вершаў, які прысьвечаны памяці Сьвятланы Навумавай. «Этот холод зимы, затянувшейся в март. / Этот холод игры, где не светит нам фарт. / Этот холод страны. Этот холод тюрьмы...» Холад турмы і холад краіны — гэта жудасныя рэчы.
— Пра турму КДБ вершы пісаліся задоўга да вас. «Менск прыгожы, і Менск — сталіца, / і чужы там, і свой натоўп. / Для мяне Менск — мая цямніца / з адзіночкаю, быццам гроб.» Гэта радкі Ларысы Геніюш, якая сядзела там, дзе і вы, толькі ў 1948 годзе. Думаю, што вы чыталі яе ўспаміны. Што ў турме КДБ нагадвае пра тыя даўнія ўжо сталінскія часы?
— Найперш сам будынак, які быў адбудаваны першым у пасьляваенным разбураным Менску. Наколькі я ведаю, ягоная рэканструкцыя не праводзілася. Магчыма, у адной з тых камэраў, дзе знаходзіліся Ўладзімер Някляеў ці Ірына Халіп, сядзела і Ларыса Антонаўна. Дарэчы, яна «вярнулася» ў тую турму на канвэрце, які быў выпушчаны Белпоштай да яе стагодзьдзя. Атрымаўшы ліст
у геніюшаўскім канвэрце, я ўспамінаў, як улетку 2010 году мы ўсе сьвяткавалі юбілей паэткі. І для мяне гэта быў пэўны знак. У тым лісьце былі такія словы: «Ну вось і ты апынуўся ў тым „гатэлі“, дзе бавілі час Якуб Колас, Максім Танк, Валянцін Таўлай...». Мяне выклікаў выканаўца абавязкаў начальніка турмы і кажа: «Я памятаю, што Танк і Колас — гэта псэўданімы, а якія былі іх сапрадныя прозьвішчы? Мы можам паглядзець іхнія справы». І тут я разгубіўся. Я патлумачыў палкоўніку, што ні Колас, ні Танк ў гэтым будынку ніколі не сядзелі. Але я выпусьціў з-пад увагі Ларысу Геніюш, чый партрэт быў на канвэрце. І сёньня я з вялікім шкадаваньнем думаю, што калі б я назваў тады яе прозьвішча, магчыма, адбыўся б цуд, і, спрабуючы ўзьдзейнічаць на вязьня Фядуту, палкоўнік дазволіў бы мне пагартаць турэмную справу Ларысы Геніюш. На жаль, гісторык літаратуры тады ўва мне прамаўчаў.
— «Самае страшнае пакараньне — пакараньне адзінотай,» — пішаце вы ў адным зь вершаў. Вы правялі ў адзіночнай камэры 55 сутак. А калі б вам было забаронена пісаць, ці не было б гэта пакараньнем, страшнейшым за адзіноту?
— Безумоўна, было б. Калі ты пішаш, ты не адзін, ты ўяўляеш свайго чытача. У кнізе шмат вершаў, якія проста прысьвечаныя маім суразмоўцам. Скажам, «Вочная стаўка» — там нібыта два суразмоўцы — з аднаго боку Юры Тынянаў, якога я ўспамінаў, з другога — Някляеў. Я ўяўляў перад сабою і тых вязьняў, якім прысьвячаў вершы, і нават тых сьледчых, з якімі даводзілася размаўляць. Яны ж таксама — патэнцыйныя чытачы. У «Цэнтральнай кнігарні» для мяне набывалі кнігі, і гэта таксама былі выдатныя суразмоўцы. Памятаю, як я перажываў, калі мне не ўдалося атрымаць двухтомавік Адама Бабарэкі — на маім рахунку проста не хапіла грошай. Ва ўсіх вязьняў ёсьць рахункі, і ты выбіраеш, што набыць: хлеб, гарбату, якія табе патрэбныя, альбо кнігі. Як правіла, я выбіраў кнігі.

Як потым мне сказаў герой маёй кнігі Пракотыч, «ну вось, цяпер вы — галоўны амэрыканскі паэт Беларусі ...

У маёй кнізе ёсьць усё — адзінота, турэмная цэнзура, спробы ўзьдзейнічаць на вязьняў незаконнымі мэтадамі ...
ўзьдзейнічаць на вязьняў незаконнымі мэтадамі. Я апісаў сытуацыю несвабоды, калі табе не дазваляюць рабіць тое, што ты хочаш. А запрашэньні на гарбату... Сёньня я разумею, што нас усіх запрашалі не таму, што начальнік турмы добра да нас ставіўся. Проста ўсе размовы за гарбатай запісваліся на відэа, і пасьля турэмныя псыхолягі рабілі пэўныя высновы, падказвалі сьледчым, як з намі працаваць. Што да сьледчага, які цытаваў Авідыя ў арыгінале. Ён жа вёў справу аднаго з найлепшых паэтаў Беларусі — Уладзімера Някляева. Гэты чалавек, па адукацыі філёляг, проста павінен быў разумець псыхалёгію свайго падапечнага.
— Што ўяўляла з сябе турэмная цэнзура? Вершы вашы таксама праз яе праходзілі?
— Вядома ж. У маёй кнізе ёсьць адна гісторыя пра тое, як верш, прысьвечаны ўцёкам караля Генрыха Валезія з Кракава ў Парыж, выклікаў насьцярогу цэнзараў. Тыя ўцёкі — вядомая гістарычная падзея. Кароль урэшце ўцякае, і мне было так прыемна пра гэта думаць. Тым больш, на шконцы ляжала «Графіня дэ Мансаро». Я ўяўляў сабе тыя часы і спрабаваў перадаць нейкія ўласныя ўражаньні.
Вершазнаўцы ў Беларусі засталіся толькі ў сьледчых органах ...
А сьледчы ўбачыў у маім вершы намёк на ўцёкі іншага палітычнага дзеяча — Алеся Міхалевіча. Я паслаў гэты свой твор Вользе Абрамавай, якая даслала мне ў турму некалькі лістоў. Але ліст быў затрыманы, яго так і не адаслалі адрасатцы, усё з-за Міхалевіча. А пасьля я зразумеў, што мажліва і так, мажліва там сапраўды пра Міхалевіча. Пасьля таго, як я зьмясьціў гэты верш у сваім ЖЖ, адзін з маскоўскіх паэтаў, мой сябра Ільля Кулін, залінкаваў яго ва ўласным блогу з камэнтаром: «Вершазнаўцы ў Беларусі засталіся толькі ў сьледчых органах».
— Вязень Гулагу Барыс Мікуліч згадваў, як ён уначы на марозе чытаў па памяці вершы Блока і — саграваўся імі. А чыя паэзія дапамагала змагацца з холадам вам?
— Я сьпяваў песьні Булата Акуджавы. Справа ж ня ў тым холадзе, які навокал. Ад яго можна абараніцца — спаць апранутым, накрыцца дзьвюма коўдрамі (а нам іх давалі, бо было вельмі холадна). Але самы страшны холад у душы, унутры цябе. Вось ад гэтага холаду ратавацца было складаней. І я, як і Барыс Мікуліч, ратаваўся таксама вершамі. Чытаў іх сваёй жонцы — на дыстанцыі. Праз адвакатку альбо праз лісты мы дамаўляліся, што на гэтым тыдні, напрыклад, я чытаю ёй Мікалая Гумілёва.
— Гумілёва таму, што ён пра цёплую Афрыку пісаў?
— Не. Разумеце, вершы бываюць цёплыя альбо халодныя. Гумілёў усё ж цёплы паэт, нават калі піша не пра Афрыку.
— Мінулая зіма была нашмат цяплейшай за гэтую. Як сёньня, пры мінус 30 градусах, пачуваюцца вязьні на вашым месцы, у СІЗА КДБ?
— Калі на вуліцы было мінус 22, у камэры было ўсяго плюс10. І было вельмі холадна, асабліва калі ты ў адзіночцы. Нават той радыятар, які ёсьць, замураваны ў сьцяну, і на ім нельга прасушыць бялізну. А калі вас 5-6 у камэры... Там няма цёплай вады — гэта цяжка.
— Калі пры мінус 22 у камэры было толькі плюс 10, то пры мінус 30 яшчэ большы холад ператвараецца ў сапраўднае катаваньне.
— Ведаеце, пра гэты холад я напісаў у адным зь вершаў, які прысьвечаны памяці Сьвятланы Навумавай. «Этот холод зимы, затянувшейся в март. / Этот холод игры, где не светит нам фарт. / Этот холод страны. Этот холод тюрьмы...» Холад турмы і холад краіны — гэта жудасныя рэчы.
— Пра турму КДБ вершы пісаліся задоўга да вас. «Менск прыгожы, і Менск — сталіца, / і чужы там, і свой натоўп. / Для мяне Менск — мая цямніца / з адзіночкаю, быццам гроб.» Гэта радкі Ларысы Геніюш, якая сядзела там, дзе і вы, толькі ў 1948 годзе. Думаю, што вы чыталі яе ўспаміны. Што ў турме КДБ нагадвае пра тыя даўнія ўжо сталінскія часы?
— Найперш сам будынак, які быў адбудаваны першым у пасьляваенным разбураным Менску. Наколькі я ведаю, ягоная рэканструкцыя не праводзілася. Магчыма, у адной з тых камэраў, дзе знаходзіліся Ўладзімер Някляеў ці Ірына Халіп, сядзела і Ларыса Антонаўна. Дарэчы, яна «вярнулася» ў тую турму на канвэрце, які быў выпушчаны Белпоштай да яе стагодзьдзя. Атрымаўшы ліст
Я патлумачыў палкоўніку, што ні Колас, ні Танк ў гэтым будынку ніколі не сядзелі ...