Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Корбан: Старэйшыя партыйцы стаміліся


 Алег Корбан і Анатоль Лябедзька
Алег Корбан і Анатоль Лябедзька

Днямі старшыня моладзевай фракцыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» Алег Корбан, паведаміў што будзе вылучацца на пасаду старшыні партыі на зьезьдзе, які адбудзецца ўвесну. Алег Корбан — госьць «Вынікаў дня».

Алег Корбан нарадзіўся ў 1985 годзе. Пачаў займацца грамадзка-палітычнай дзенасьцю ў пятнаццацігадовым узросьце. Скончыў машынабудаўнічы ліцэй. Потым навучаўся ў Міжнародным гуманітарным эканамічным інстытуце. У 2007 годзе Корбан быў пакараны штрафам у рамках крымінальнай справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі — «Маладым фронце».

Удзельнічаў у выбарчай кампаніі Яраслава Раманчука, быў кіраўніком выбарчага штабу па Менску. Пасьля выбараў быў арыштаваны, праходзіў па справе «масавых беспарадкаў». У жніўні 2011 крымінальная справа супраць яго была спыненая. У студзені 2011 году быў абраны старшынём «Маладых дэмакратаў»

У сваім паведамленьні аб вылучэньні на пасаду старшыні партыі Алег Корбан напісаў, што цяперашняе кіраўніцтва ігнаруе ідэйныя прапановы партыйцаў. І таму найперш мы папрасілі яго назваць прыклады прапановаў, якія кіраўніцтва АГП праігнаравала...


Знаткевіч: Ці ёсьць у вас нейкія ідэйныя разыходжаньні зь цяперашнім кіраўніцтвам АГП?

Корбан: Калі казаць пра ідэалёгію, увогуле пра задумку АГП, тут ніякіх разыходжаньняў няма. Калі б былі, мы б не пераступалі парог офісу і не ўступалі б у партыю. Але калі рэальна ацаніць стратэгію партыі, якую распрацавалі ня так даўно, то тут ёсьць некаторыя пытаньні, якія нам не даспадобы.

Напрыклад, паводле стратэгіі, АГП мусіць у найбліжэйшым часе «ператварыцца ў клюб аднадумцаў». Але ў нас у такім разе ўзьнікае пытаньне — гэта ўжо ня партыя, а клюб. Гэта азначае здачу пазыцый. У нашай краіне, тым больш у будучыні, калі пачнуцца рэальныя трансфармацыі, патрэбныя будуць менавіта партыі.

Знаткевіч: Дык, вы кажаце, ідэйных разыходжаньняў няма і тым ня менш у сваім звароце пішаце: «Нам трэба адстаяць нашы пазыцыі ў АГП». Нам — гэта каму? Маладым дэмакратам? І якія менавіта пазыцыі?

Корбан: У сваім звароце я зьвяртаюся да кіраўніцтва партыі з тым, каб яны заўсёды праяўлялі ініцыятыву, запрашалі нас на стратэгічныя абмеркаваньні, на мазгавыя штурмы. Хацелася б ад іх бачыць падтрымку нашых ідэяў. У нас даволі шмат задумак, аптымістычных плянаў — а на сёньняшні дзень ад іх патрымкі няма.

Знаткевіч: Ну і калі прыйдзе маладое кіраўніцтва, чым вы будзеце лепшыя? Што зьменіцца ў дзейнасьці партыі?

Корбан: Я не магу казаць, што з прыходам маладога кіраўніцтва партыя будзе лепшая. Тым больш, калі параўнаць з тым, што адбылося ў Партыі БНФ. Я не хачу сказаць, што цяперашняе кіраўніцтва Партыі БНФ стала лепшым за старое. Але я бачу, што шматлікія старэйшыя партыйцы, якія адказваюць за канкрэтны накірунак працы, проста стаміліся. Партыя губляе актыўнасьць, партыя фактычна згубіла вуліцу, а гэта недапушчальна. АГП, як і іншыя палітычныя партыі, мусіць быць «на вуліцы». Бо калі апазыцыі няма на вуліцы, то ўвогуле ў гэтай краіне яе няма.

Знаткевіч: Дык вы за тое, каб партыя ладзіла вулічныя пратэсты?

Корбан: Так, сёньня асноўны акцэнт мусіць быць на інфармацыйнай працы з грамадзтвам і на праявах волі народу на вуліцы. Прыклад для мяне — падзеі 19 сьнежня 2010 году. Менавіта ў той дзень ва ўсёй дэмакратычнай апазыцыі быў вялікі шанец на перамогу.

СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ:


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:16:38 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG