Усе дакумэнты, патрэбныя дзеля таго, каб імя Ўладзімера Някляева было ўнесенае ў сьпіс намінантаў на найвышэйшую ўсясьветную ўзнагароду, якую прысуджае Швэдзкая акадэмія, падрыхтаваныя і пададзеныя ў адпаведнасьці з вызначанай працэдурай, — сказаў старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.
«Рашэньне вылучыць было прынятае летась на агульным сходзе Беларускага ПЭН-цэнтру. Але акрамя рашэньня існуе яшчэ працэдура вылучэньня. На момант сходу мы зрабілі гэта пасьля дэдлайну ў тым годзе, а значыць, мелі фору ў адзінаццаць месяцаў, каб зрабіць гэтую працэдуру і пасьпець да наступнага году, да студзеня сёлета».
Такая пратэрміноўка пайшла толькі на карысьць беларускаму намінанту, лічыць спадар Хадановіч.
«Варта згадаць літаратурныя ўзнагароды, прысуджаныя Някляеву, міжнародныя і вельмі прэстыжныя. Такія, як галоўная прэмія міжнароднага фэстывалю „Біенале паэзіі“ ў Маскве, як швэдзкая ўзнагарода Курта Тухольскага, што ў сярэдзіне лістапада ў Стакгольме пры поўнай залі са швэдзкім літаратурным істэблішмэнтам адбывалася на вечарыне, арганізаванай Швэдзкім ПЭН-клюбам. І адсутнасьць, зразумела зь якіх прычынаў, Уладзімера Някляева на гэтай цырымоніі ўручэньня толькі падагравала інтарэс да яго пэрсоны і да таго, што цяпер робіцца ў Беларусі, у беларускай культуры і ня толькі культуры».
За гэты час выйшла і некалькі кніг паэзіі Ўладзімера Някляева ў перакладах на іншыя мовы. У прыватнасьці, ва Ўкраіне — «Вечны вецер», у Польшчы — «Галубіная пошта». Рыхтуюцца кнігі Някляева і ў іншых краінах.
Уладзімер Някляеў — пяты беларускі намінант на літаратурнага Нобэля. Васіль Быкаў у гэтым ганаровым сьпісе быў першым. У 2001 годзе ягоную кандыдатуру вылучыў Польскi ПЭН-цэнтар, да яго далучыліся беларускія сябры і калегі зь іншых краінаў. Васіль Быкаў не пасьпеў атрымаць гэтае прэміі — самага знанага ў сьвеце зь беларускіх літаратараў ня стала праз два гады пасьля вылучэньня.
У 2006-м на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі шэраг духоўных асобаў прапанавалі вылучыць Рыгора Барадуліна. Яго кандыдатуру падтрымалі літаратары Беларусі, Украіны і іншых краінаў. У 2007-м народны паэт Беларусі быў паўторна вылучаны на Нобэля. Камітэт стакгольмскіх акадэмікаў не афішуе свае рашэньні па намінантах, але, па неафіцыйных зьвестках, імя Рыгора Барадуліна фігуруе ў сьпісах прэтэндэнтаў і цяпер.
Сярод намінантаў ёсьць таксама Сьвятлана Алексіевіч, чые творы былі перакладзеныя на дзясяткі моваў.
Залетась пра свой намер атрымаць літаратурнага Нобэля заявіў Георгі Марчук. Яго вылучыў праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі, які сёлета паўтарыў сваё рашэньне.
27 студзеня ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сэйму ў справе вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы палітвязьня Алеся Бяляцкага. Пад гэтым дакумэнтам паставілі свае подпісы ня толькі польскія дэпутаты, але і парлямэнтары з 27 краін, што ўваходзяць у Раду Эўропы.