Сустрэчу арганізавалі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі й «Рэспубліканскі фонд «Галакост». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел былыя вязьні, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, вучні, якія вывучаюць трагедыю габрэйскага народу.
Паводле дасьледчыкаў, на тэрыторыі Беларусі падчас 2-й усясьветнай вайны загінулі 800 тысяч габрэяў.
«Галакост тычыўся ня толькі габрэяў, ён мог перакінуцца і на іншыя нацыі. Мы захоўваем памяць пра людзей, якія перажылі зьверствы фашызму, робім усё, каб адрадзіць страчаную гісторыю, культуру, мову — бо зьнічтажалі ня проста народ, а і яго культурную спадчыну», — сказаў на сустрэчы старшыня Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднаньняў і абшчын Леанід Левін.
На сустрэчы былі запаленыя сьвечкі ў памяць пра 6 мільёнаў зьнішчаных у Эўропе габрэяў, паведамляе БелаПАН.