Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – дзень памяці ахвяраў Галакосту


Вязьні Асьвенцыму ў дзень вызваленьня Чырвонай арміяй, студзень 1945 г.
Вязьні Асьвенцыму ў дзень вызваленьня Чырвонай арміяй, студзень 1945 г.

У 2005 годзе Генэральная Асамблея ААН абвясьціла студзеня 27 (дзень, калі ў 1945 годзе быў вызвалены Асьвенцым) Міжнародным днём памяці ахвяраў Галакосту.


У гэты штогадовы дзень памяці кожная дзяржава-член ААН мае абавязальніцтвы ўшанаваць памяць ахвяр нацызму.

Тэма гэтага году -- дзеці і Галакост. Генэральны сакратар Пан Гі Мун прыгадаў 1,5 мільёны яўрэйскіх дзяцей і дзесяткі тысяч іншых маладых людзей, якія загінулі падчас Галакосту.

У залі памяці ў музэі Галакосту (Вашынгтон, ЗША) сёньня пройдзе цырымонія запальваньня сьвечак з удзелам прадстаўнікоў грамадзкасьці і дыпляматычнага корпусу.

Пра тое, як адзначаўся дзень памяці ахвяраў Галакосту ў Беларусі - пазьней на нашым сайце і ў эфіры Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG