Жонка зьняволенага Алена Каваленка апавяла, што сьледзтва па крымінальнай справе завяршылася 24 студзеня і матэрыялы перадаюць у пракуратуру, каб там вырашалі — ці перадаваць справу ў суд, ці нешта варта высьветліць дадаткова.
Адвакат Сяргея Каваленкі, адзначае, што яго падабаронны выглядае дужа змучаным. Абаронца падаў хадайніцтва, каб крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі скасавалі.
«Я не ўяўляю, як у такім стане Сяргей зможа вывучаць матэрыялы справы перад судом! А ў адказ на нашы захады, каб яго адпусьцілі пад грашовы заклад дадому, сьледчы камітэт распачаў бюракратычную валакіту: мне прайшоў ліст, што з абласнога камітэту маю заяву перадалі ў Першамайскі, цяпер там будуць разглядаць не сьпяшаючыся... Перавесьці Сяргея ў шпіталь ні сьледчы, ні кіраўніцтва СІЗА ня хочуць — кажуць, што ў гэтым няма патрэбы. А чалавек галадуе ўжо 38-я суткі», — абураецца Алена Каваленка.
Сяргей Каваленка распачаў галадоўку пратэсту 19 сьнежня, калі яго затрымалі і ён даведаўся, што супраць яго распачалі крымінальную справу.
Сябра КХП БНФ вінавацяць ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай актывісту за вывешаны 7 студзеня 2010 году на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. З гэткім абвінавачаньнем ён ня згодны. Сяргей Каваленка лічыць гэта помстай з боку супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў, на дзеяньні якіх ён некалькі разоў скардзіўся ў абласную пракуратуру.