На мінулым тыдні супрацоўнік адміністрацыі Эўракамісіі Гунар Вігланд заявіў, што на гэтым пасяджэньні Рада міністраў ЭЗ зьбіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі.
Чакаецца, што да існага "чорнага сьпісу", у які ўваходзяць 208 беларускіх урадоўцаў, будуць дададзеныя яшчэ 135 асобаў. Таксама мяркуецца, што санкцыямі могуць быць абкладзеныя яшчэ некалькі фірмаў, зьвязаных з кіроўным у Беларусі рэжымам.
Апрача беларускага пытаньня ачольнікі замежнапалітычных ведамстваў ЭЗ абмяркуюць сытуацыю ў Іране, Бірме, Сырыі, Эгіпце, Судане і на Блізкім Ўсходзе.