Як паведамляе сайт кампаніі "Эўрапейская Беларусь", каля 16.00 Мікіта Каваленка падышоў да прыступкаў КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сьцягі і партрэты палітвязьняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. Да юнака падбеглі людзі ў цывільным, якія выйшлі з КДБ, і зацягнулі ў будынак.
Разам зь ім быў затрыманы незалежны журналіст Аляксандар Баразенка, які здымаў акцыю на відэакамэру. Праз некаторы час Баразенка паведаміў праз смс, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.