Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкія сьвятары ладзяць у Астраўцы рок-фэст


Рэлігійны рок-фэст адбудзецца 7 студзеня ў кінаканцэртнай залі «Астравец» на 800 месцаў.

Удзел у рок-фэсьце возьмуць толькі рэлігійныя гурты: «Подых Духа» (пінская каталіцкая сэмінарыя), «Ave» (гарадзенская каталіцкая сэмінарыя), «Paracletos» (пратэстанцкая царква з Кобрына), «Crusade» (пратэстанцкая царква зь Берасьця). Падобнае мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.

Ініцыятыва правядзеньня рок-фэсту належыць айцу Паўлу, які служыць у касьцёле мястэчка Гудагай, што побач з Астраўцом. Айцец Павал сам музыка, падчас навучаньня ў Пінскай сэмінарыі граў у гурце «Подых Духа».

Зь яго слоў, ідэя нарадзілася некалькі месяцаў таму. Праз фэст сьвятары імкнуцца прыцягнуць моладзь да хрысьціянскай рэлігіі. Паводле айца Паўла, рок-гурты, якія возьмуць удзел у фэсьце, у сваіх песьнях выкарыстоўваюць тэксты духоўныя, рэлігійныя, біблійныя.

Сьвятар кажа, што гэты рок-фэст будзе першай спробай. Калі ён спадабаецца людзям, то можна будзе зрабіць яго традыцыйным.

Рок-фэст адбудзецца з дазволу мясцовых уладаў і Міністэрства культуры Беларусі. Пачнецца ён а 16-й гадзіне 7 студзеня з імшы ў касьцёле Казьмы і Дам’яна. Канцэртная частка адбудзецца ў кінаканцэртнай залі «Астравец» на 800 месцаў. Уваход вольны.

Паводле айца Паўла, у першым рок-фэсьце возьмуць удзел толькі каталіцкія і пратэстанцкія рок-гурты, бо праваслаўных рок-гуртоў папросту ў Беларусі не існуе. Але на канцэрт запрошаны і праваслаўны сьвятар з Астраўца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG