Міністар замежных справаў Францыі Ален Жупэ заявіў, што канчатковая вэрсія пагадненьня аб эмбарга на іранскую нафту будзе зацьверджаная пад канец студзеня на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу.
Майкл Мэн, прэс-сакратар кіраўніцы замежнай палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан, сказаў Радыё Свабода, што ключавым для зацьвярджэньня эмбарга будзе магчымасьць знайсьці альтэрнатыўныя крыніцы нафты.
«Ёсьць краіны, якія атрымліваюць шмат нафты з Ірану, і таму ім трэба знайсьці альтэрнатыўныя пастаўкі. А мы апынуліся ў сытуацыі строгай эканоміі. Таму гэтую рэч трэба дакладна прадумаць» — сказаў Майкл Мэн.
У Іране экспарт нафты дае каля 50% нацыянальнага даходу. Аб’ём паставак у Эўразьвяз складае каля 17% ўсяго экспарту іранскай нафты.
Іранская дзяржаўная нафтавая кампанія заявіла, што калі Эўразьвяз увядзе эмбарга, Іран пераадрасуе гэтыя пастаўкі ў Азію, канкрэтна, у Індыю і Кітай. Аналітыкі нафтавага сэктару лічаць, што гэта магчыма, але Тэгеран будзе вымушаны прадаваць нафту азіяцкім кліентам па ніжэйшай цане, чым у Эўропу.
4 студзеня на брыфінгу для журналістаў кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд адзначыла: «Менавіта такія крокі мы хацелі б убачыць ня толькі з боку нашых бліжэйшых саюзьнікаў і партнэраў у Эўропе, але і іншых краінаў па ўсім сьвеце. Мы лічым, што гэта цалкам адпавядае нашаму падыходу па ўзмацненьні эканамічных санкцый супраць Ірану».