«Дзьмітры Вус зьвярнуўся да нас з адпаведнай просьбай, нашы юрысты падрыхтавалі адказ», — паведаміў агенцтву БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Паводле яго, «кожны грамадзянін мае права на заканадаўчую ініцыятыву, працэдура ажыцьцяўленьня якой прапісана ў заканадаўстве. Калі працэдура прапісана ў заканадаўстве, значыць, яна можа быць рэалізавана».
Палітык пацьвердзіў БелаПАНу, што яму прыйшоў адказ з Цэнтравыбаркаму, але дэталёва зь ім ён яшчэ не азнаёміўся. Праз рэалізацыю права на заканадаўчую ініцыятыву ён мае намер паспрабаваць унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства.
Плянуецца, што сход ініцыятыўнай групы, якая будзе займацца зборам подпісаў у падтрымку законапраекту, адбудзецца ў канцы студзеня. «Наша галоўная мэта — зьмяніць выбарчую сыстэму Беларусі, зрабіць так, каб улік галасоў грамадзян і падпісаньне выніковых пратаколаў сталі празрыстымі», — паведаміў Ус.
Размова ідзе аб зьмене артыкулаў 34, 35 і 72 Выбарчага кодэксу. Неабходна, каб кандыдаты мелі права накіроўваць ва ўчастковыя камісіі сваіх прадстаўнікоў, сьпіс якіх павінен быць пададзены за 15 дзён да галасаваньня. Прадстаўнікам кандыдата павінны выдаваць пасьведчаньні членаў выбаркамаў на працягу трох дзён.
Акрамя таго, лічыць палітык, членам камісіі, якія прадстаўляюць кандыдатаў, павінна быць дадзена права ставіць свой подпіс на зваротным баку кожнага бюлетэня. Гэта, на думку Вуса, дазволіць пазьбегнуць незаконнага ўкідваньня бюлетэняў у скрыні падчас датэрміновага галасаваньня і фальсыфікацый падчас падліку галасоў.
Трэба адзначыць, што зьмена выбарчага заканадаўства Беларусі была асноўным тэзісам перадвыбарнай праграмы Вуса на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.