Дзяўчаты знаходзяцца ў міліцыі Ельскага раёну (Гомельская вобласьць).
Міліцыянты адвезьлі дзяўчатаў у раённы шпіталь, дзе яны прайшлі медагляд. Лекары зафіксавалі гематомы на руках і іншых частках целаў.
У момант, калі міліцыя выводзіла актывістак зь лякарні, журналістам удалося зрабіць фота і задаць некалькі пытаньняў дзяўчатам. Прадстаўніцы Femen паведамілі, што былі затрыманыя ўвечары 19 сьнежня на Ўсходнім аўтавакзале ў Менску. Іх затрымлівалі шэсьць мужчынаў, якія не прадставіліся, але адразу ж насунулі шапкі на вочы актывісткам і зьвезьлі іх у невядомым кірунку.
У актывістак Femen адразу ж пры затрыманьні забралі мабільныя тэлефоны і дакумэнты.
Дзяўчаты кажуць, што іх вывезьлі ў лес. Там ім пагражалі і зьдзекаваліся зь іх, прымушалі распранацца дагала, аблівалі голавы зялёнкай, прымушалі трымаць плякаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамеру.
У выніку яны апынуліся за паўтары кіламетры ад украінскай мяжы, выйшлі да вёскі Бекі, дзе зьвярнуліся да мясцовых жыхароў. Пасьля прыехала міліцыя і забрала іх у райадзьдзел.
Пасьля медагляду ў лякарні, міліцыянты даставілі дзяўчатаў у райадзьдзел для далейшага разьбіральніцтва. Туды ж прыбыў консул Украіны, паведамляе БелаПАН.
19 сьнежня актывісткі руху Femen правялі акцыю з нагоды гадавіны Плошчы-2010. Аголеныя яны разгарнулі плякаты «Жыве Беларусь!». Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной зь іх на сьпіне быў намаляваны Лукашэнка.