Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы падзякавалі Кевіну Спэйсі


Джуд Ло і Кевін Спэйсі падчас акцыі пратэсту
Джуд Ло і Кевін Спэйсі падчас акцыі пратэсту

У Варшаве прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Вялікабрытаніі, Францыі падзякавалі шэрагу замежнікаў за падтрымку беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія спазналі рэпрэсіі пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Беларусы адзначылі дзесяцёх вядомых у сьвеце людзей, сярод якіх акторы Кевін Спэйсі (ЗША) і Джуд Ло (Вялікабрытанія), палітыкі Крыстафэр Сьміт (Кангрэс ЗША) ды Марэк Мігальскі, Дэйвід Крэмэр (Freedom House), Дзьмітры Муратаў з расейскай «Новай газэты» ды іншыя.

«Гэта мая звычайная праца і я не чакаю за яе нейкіх узнагародаў, але, канечне, дзякуй!», -- сказаў дэпутат Эўрапарлямэнту Марак Мігальскі, які ўзяў шэфства над палітзьняволеным Зьмітром Бандарэнкам ды дамагаўся, каб яму аказалі мэдычную дапамогу.

Спадару Мігальскаму дзякавала дачка Зьмітра БандарэнкіЮлія:

«Я хачу падзякаваць спадару Марку за тое, што мой бацька ўсё ж ходзіць і, наколькі гэта магчыма ва ўмовах турмы, здаровы».

Ад імя грамадзянаў ЗША падзякі прыняў прадстаўнік амэрыканскай амбасады ў Варшаве Эндры Полак, які казаў што Вашынгтон павялічвае падтрымку на карысьць дэмакратыі ў Беларусі.

«Мы працягваем эканамічныя санкцыі, візавыя забароны, застаюцца замарожанымі архівы – гэта датычыць тых, хто супрацоўнічае з рэжымам».

Між тым, былы міністар замежных справаў Славаччыны Павол Дэмэш сказаў, што быў уражаны адвагай беларусаў год таму – мужнасьцю, «якой ня бачыў ніколі за апошнія 22 гады».

«Наш былы прэзыдэнт Вацлаў Гавэл напісаў калісьці знакамітую кніжку «Лісты да Вольгі», гэта былі ягоныя лісты жонцы з турмы. Я думаю, што калісьці зь лістоў беларускіх палітвязьняў да іхных жонак атрымаецца яшчэ лепшая кніга».
Варшаўская імпрэза зьяўляецца першым мерапрыемствам такога кшталту ў сьвеце. Больш падрабязна пра акцыю тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG