«Урад ФРГ абураны тым фактам, што фонд Фрыдрыха Эбэрта вымушаны спыніць сваю працу ў Менску», — заявіў дзяржаўны міністар МЗС Нямеччыны, намесьнік міністра замежных спраў Вэрнэр Хоер. Паводле яго слоў, гэта рашэньне беларускіх уладаў — «чарговы крок у бок самаізаляцыі».
Хоер зазначыў, што прадстаўніцтва фонду ў краіне робіць важны ўнёсак у разьвіцьцё ўзаемадзеяньня грамадзянскай супольнасьці Беларусі і Нямеччыны. Разам з тым ён запэўніў, што Нямеччына «працягне пашыраць супрацоўніцтва зь беларускім грамадзтвам».
Намесьнік міністра паведаміў, што 1 сьнежня ў МЗС ФРГ быў запрошаны пасол Беларусі Андрэй Гіро. У гутарцы зь ім прадстаўнікі нямецкага ўраду сказалі, што закрыцьцё прадстаўніцтва фонду Эбэрта «яшчэ больш ускладніць нармалізацыю адносінаў Беларусі і ЭЗ».
Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што рашэньне аб закрыцьці прадстаўніцтва фонду Эбэрта прынята ў сувязі з тым, што яго дзейнасьць «ня ў поўнай ступені адпавядае крытэрыям канструктыўнага ўзаемадзеяньня з органамі дзяржаўнага кіраваньня Беларусі».
«Трэба таксама прызнаць, — дадаў ён, — што на гэтае рашэньне паўплывала рэзкая радыкалізацыя пазыцыі Нямеччыны адносна Беларусі, адказнасьць за якую цалкам і поўнасьцю ляжыць на нямецкім баку».
Фонд імя Фрыдрыха Эбэрта зьяўляецца адным з найбуйнейшых некамэрцыйных фондаў Нямеччыны, блізкіх да Сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён быў заснаваны ў 1925 годзе і названы ў гонар першага ў гісторыі Нямеччыны дэмакратычна абранага кіраўніка дзяржавы. Прадстаўніцтвы фонду працуюць больш як у 100 краінах.
Беларускае прадстаўніцтва было адкрыта ў Менску ў 1997 годзе. Яно займалася падтрыманьнем кантактаў зь дзяржаўнымі ўстановамі, няўрадавымі арганізацыямі, вядомымі палітычнымі і грамадзкімі дзеячамі. Так, напрыклад, адным з праектаў прадстаўніцтва была арганізацыя ў Менску дыспутаў памяці Ёханэса Раў з удзелам вядучых нямецкіх палітыкаў.
У 2006 і 2008 гадах у прадстаўніцтва фонду ўжо узьнікалі праблемы — яно было пазбаўлена дазволу на ажыцьцяўленьне дзейнасьці ў Беларусі, але тады гэта пытаньне ўдалося ўрэгуляваць.