Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтара мільёны штрафу за Народны сход у Віцебску


За арганізацыю Народнага сходу 8 кастрычніка Ірына Яскевіч аштрафавана на 770 тысяч рублёў, а Тацяна Севярынец, якая была сакратаром сходу, на 875 тысяч рублёў — з улікам таго, што яе прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці за падобнае правапарушэньне ўжо паўторна.

Суд над арганізатаркамі Народнага сходу распачаўся яшчэ 30 лістапада, на іх былі складзены пратаколы за парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы. Судзьдзя Кастрычніцкана райсуду Іна Грабоўская, не зважаючы на тлумачэньні спадарыняў Севярынец і Яскевіч, што яны кіраваліся законам пра мясцовыя сходы, арганізацыя якіх не падпадае пад дзеяньне ніякага іншага закону, прызнала іх вінаватымі. Ірыну Яскевіч суд аштрафаваў на 22 базавыя велічыні, а Тацяну Севярынец — на 25 базавых велічынь.

Штрафы за Народны сход у Віцебску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00
Наўпроставы лінк

Абедзьве актывісткі зьбіраюцца абскардзіць рашэньне спадарыні Грабоўскай у абласным судзе, бо зь ім нязгодныя. На думку Тацяны Севярынец, абвінаваўчая пастанова суду была гатовая загадзя, і час на два пасяджэньні быў проста змарнаваны.

Ірыну Яскевіч асабліва абурыла тое, што судзьдзя Іна Грабоўская пяць разоў на працягу працэсу адмовілася выклікаць у суд міліцыянтаў Кастрычніцкага РАУС, якія складалі пратаколы пра правапарушэньне. Бо гэтых супрацоўнікаў на імпрэзе не было, і чым яны кіраваліся, калі пісалі, што адбылася несанкцыянаваная імпрэза, так і засталося невядомым.

Дарэчы, тыя супрацоўнікі міліцыі, якіх судзьдзя пагадзілася выклікаць, аднагалосна пацьвердзілі, што 8 кастрычніка на вуліцы Хмяльніцкага праходзіў менавіта сход з усімі належнымі прыкметамі: выступалі мясцовыя жыхары, адбывалася галасаваньне па асобных пытаньнях, была прынятая рэзалюцыя сходу і гэтак далей.

Праз колькі часу ад пачатку пасяджэньня судзьдзя выдаліла з залі праваабаронцу Паўла Левінава, які выказаў меркаваньні, што суд сваімі пытаньнямі спрабуе заблытаць сьведак. Як вынікае з судовай пастановы, правапарушэньне з боку спадарыняў Севярынец і Яскевіч палягае ў тым, што яны правялі ня проста мясцовы, а Народны сход: як заявіла судзьдзя, правядзеньне менавіта народных сходаў заканадаўствам не рэглямэнтавана. Таму яна прысудзіла штрафы паводле артыкулу 23.34 — за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG