Валянціна Лявоненка – сябра міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў, камэнтуючы на просьбу "Свабоды" вынікі выбараў у расейскую Дзяржаўную думу, найперш адзначае, што чыста зьнешне "Адзіная Расея" захавала свае вядучыя пазыцыі.
"Аднак калі параўноўваць з мінулымі выбарамі, то "Адзіная Расея" часткова згубіла ранейшую палітычную вагу. А камуністы ўзьняліся ўгару па сваёй колькасьці. І гэта сьведчыць пра тое, што ўнутрыпалітычная і эканамічная сытуацыя ў краіне вельмі непакоіць людзей. І на тле таго, што вельмі шмат наагул грамадзян не прыйшлі галасаваць, гэта прымушае вядучую правячую партыю задумацца над тым пакетам прапаноў і палітычных крокаў, зь якімі яна пойдзе на працу ў новую Думу.
Што тычыцца беларуска-расейскіх дачыненьняў, то вынікі думскіх выбараў на іх не паўплываюць. Чаму? Таму што інтарэсы і Беларусі, і Расеі, і Казахстана цяпер надзвычай блізкія. Ва ўмовах глябальнага разьвіцьця яны настолькі зацікаўленыя адно ў адным, што зьмены ў Думе на гэта не паўплываюць. Тэндэнцыі да ўмацаваньня і Эўразійскага саюзу і саюзнай дзяржавы будуць працягвацца".