Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-канфэрэнцыя Кавалёвых у Варшаве


Прэс-канфэрэнцыя ў Варшаве
Прэс-канфэрэнцыя ў Варшаве
«Просім усіх людзей добрай волі дапамагчы не дапусьціць выкананьня сьмяротнага пакараньня», – з такім зваротам да міжнароднай супольнасьці выступілі ў Варшаве маці і сястра Ўладзіслава Кавалёва – Любоў і Тацьцяна Кавалёвы.

У часе адмысловай прэсавай канфэрэнцыі, у якой, акрамя маці і сястры Кавалёва ўзяла ўдзел праваабаронца Людміла Гразнова, спадарыні Любоў і Тацьцяна Кавалёвы зьвярнуліся да «усіх неабыякавых людзей» з заклікам не дапусьціць да таго, каб «да 15 ахвяраў замаху ў менскім мэтро дадаліся яшчэ 2 асобы – Уладзіслаў Кавалёў і Зьміцер Канавалаў».

Любоў Кавалёва заявіла, што ў Беларусі «вельмі часта здараюцца судовыя памылкі» ды пацьвердзіла, што перакананая ў тым, што яе сын не вінаваты.

У сваю чаргу Людміла Гразнова распавяла пра недакладнасьці ў матэрыялах сьледзтва: змантажаванае, на яе думку, відэа з камэраў назіраньня, адсутнасьць на вопратцы меркаваных тэрарыстаў пылу ад выбуху, розьніцу ў паказаньнях сьведкаў.

На канфэрэнцыі, арганізаванай тэлебачаньнем "Белсат" ды Беларускім домам у Варшаве, прысутнічалі прадстаўнікі найбуйнейшых польскіх тэлеканалаў, радыё ды газэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG