Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэскага тэрарыста замест турмы чакае вар'ятня


У Нарвэгіі псыхіятрычная экспэртыза прызнала шалёным Андэрса Брэйвіка, які зьдзейсьніў 22 ліпеня сёлета тэракт у Осла і масавае забойства ў моладзевым лягеры сацыял-дэмакратычнай партыі.

Ахвярамі Брэйвіка сталі 77 чалавек, пацярпелі больш як 150.

Псыхіятры прыйшлі да высновы аб тым, што Брэйвік хворы на параноідную шызафрэнію і ў момант злачынства знаходзіўся ў стане разумовай няздольнасьці.

У справаздачы двух псыхіятраў, якія 13 разоў сустракаліся з арыштаваным, адзначаецца, што Брэйвік «жыве ў сьвеце ўласных маніякальных уяўленьняў», якія кіруюць ягонымі дзеяньнямі.

Сам тэрарыст пасьля арышту прызнаўся ў зробленым, але сьцьвярджаў, што масавае забойства «было неабходна», каб выратаваць Нарвэгію і Эўропу ад лібэралізму і мультыкультуралізма.

Заключэньне псыхіятраў азначае, што Брэйвік, праўдападобна, будзе адпраўлены ў псыхіятрычную клініку, а не ў турму, паведаміла прадстаўніца нарвэскай пракуратуры.

Што рабіў нарвэскі тэрарыст у Беларусі?

С. Алексіевіч: «Цалкам бясьпечнага грамадзтва ўжо ня будзе ніколі»

Як фармаваўся тэрарыст Брэйвік

Беларусь і Нарвэгія ў люстэрку тэрактаў

"Крыжовы паход" Андэрса Брэйвіка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG