З заявай пра ўчорашні прысуд Алесю Бяляцкаму выступіў міжнародны праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» (Масква).
У прыватнасьці ў заяве «Мэмарыяла» паведамляецца, што суд прызнаў Бяляцкага «вінаватым у нявыплаце падаткаў». «Аднак кожнаму бесстароньняму чалавеку, знаёмаму з абставінамі справы, відавочна:
– Па-першае, абвінавачаньне беспадстаўнае: ніякай нявыплаты падаткаў не было;
– Па-другое, сапраўдная прычына гэтай крымінальнай справы – праваабарончая дзейнасьць Алеся Бяляцкага ў Беларусі.
Сам Бяляцкі апрылюдніў на судзе дакумэнты зь ягонай справы, якія зыходзілі ад кіраўніцтва КДБ. Менавіта КДБ ініцыяваў яго крымінальны перасьлед – і ні пра якую «нявыплату падаткаў» гаворка ў гэтых паперах не ішла: у іх гаварылася аб «супрацьпраўнай дзейнасьці» «Вясны», нібыта зьвязанай з палітычнай апазыцыяй (у Беларусі пры Лукашэнку падобная сувязь сама па сабе разглядаецца як крымінал). Абвінавачаньне ў нявыплаце было сфармуляванае пракуратурай у мэтах выкананьня даручэньня КДБ», – сказана ў заяве.
«Зразумела, што расейская, эўрапейская і сусьветная грамадзкая думка павінна дамагацца неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага і адмены вынесенага яму прысуду, – пра гэта няма чаго і казаць.
Але мы хацелі б зьвярнуць увагу грамадзкасьці на іншы бок справы. Судовы працэс у Менску яшчэ раз прадэманстраваў: у самым цэнтры Эўропы існуе палітычны рэжым, які спрабуе рэглямэнтаваць грамадзкае жыцьцё ў сваёй краіне пры дапамозе нарматыўных актаў, якія супярэчаць самой сутнасьці права», – гаворыцца ў заяве «Мэмарыяла».