Ад 16 лістапада ў штрафным ізалятары Івацэвіцкай калёніі трымае галадоўку палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Сёньня ў праваабарончую арганізацыю «Плятформа» трапіў допіс ад ананімнай крыніцы, што адміністрацыя калёніі паабяцалі Аўтуховічу, а таксама двум іншым вязьням Ігару Міхнаўцу і Сяргею Глушаку, якія таксама незаконна кінутыя ў штрафны ізалятар, што яны ўжо ня выйдуць з-за кратаў. Асуджаных, якім нядоўга засталося да вызваленьня, абяцаюць судзіць і накінуць дадатковы тэрмін.
У якасьці падставы для пакараньня называецца несупрацоўніцтва з кіраўніцтвам папраўчай установы, а таксама крытыка зьняволенымі пэнітэнцыярнай сыстэмы ў іх лістах у незалежныя СМІ, праваабарончыя міжнародныя арганізацыі, а таксама такія структуры як Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, Генпракуратура ды іншыя.
Тым часам на «Свабоду» трапіў ліст ад Ігара Міхнаўца. Якраз напярэдадні арышту асуджаны піша, што апошнім часам адміністрацыі калёніі вельмі не даспадобы, што ён, а таксама Мікалай Аўтуховіч і Сяргей Глушак пішуць ды тэлефануюць на наша радыё. Хоць рабілі яны гэта легальна, праз афіцыйную пошту ды таксафоны, з дазволу адміністрацыі. І да апошняга часу такая іх актыўная пазыцыя не выклікала нейкіх нараканьняў з боку кантралёраў.
Зьмены ў стаўленьні пачаліся пасьля 31 кастрычніка, калі зьняволеныя ў сваіх тэлефанаваньнях расказалі «Свабодзе» пра падзею, як яны палічылі, міжнароднага кшталту. У папраўчую ўстанову на імя Мікалая Аўтуховіча прыйшоў ліст дэпутата Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Джона Шымкуса. Пасланьне, датаванае 21 верасьня, было накіраванае і іншым палітвязьням – Міколу Статкевічу, Андрэю Саньнікаву, Зьмітру Бандарэнку, Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Паўлу Севярынцу, Алесю Бяляцкаму. У Івацэвіцкай калёніі ліст уручылі адрасату ўрачыста ў кабінэце начальніка. З гонарам за сваю папраўчую ўстанову зьняволеныя перадалі гэтую інфармацыю ў СМІ і дадалі сам тэкст пасланьня ў перакладзе Ігара Міхнаўца.
Празь некалькі дзён падчас свайго тэлефанаваньня на «Свабоду» Мікалай Аўтуховіч папрасіў падзякаваць дэпутату Шымкусу за падтрымку. Таксама ён выказаў словы ўдзячнасьці і нашаму радыё за дасланыя ў калёнію некалькі асобнікаў кнігі Аляксандра Лукашука «Сьлед матылька. Освальд у Менску» з подпісам аўтара.
«Мы ўсе, хто атрымаў гэтую кнігу, проста праглынулі яе – настолькі гэта было цікава», – адзначыў палітвязень.
Як напісаў у сваім лісьце Ігар Міхнавец, пасьля гэтага ўсіх траіх пачалі «запрашаць» на размову да кіраўніцтва і пытацца, якія стасункі яны маюць са «Свабодай».
Неўзабаве за званкі на «Свабоду» адміністрацыя пачала караць і іншых вязьняў. Спачатку забаранілі тэлефанаваць усёй калёніі. Цяпер забарона тычыцца асобных атрадаў.
Ліст Ігара Міхнаўца, а таксама сьведчаньні былога асуджанага мы апублікуем на нашым сайце пазьней.