Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гэта проста хабар беларускаму рэжыму"


Паводле расейскіх мэдыяў, газ для Беларусі ў наступным годзе патаньнее ўдвая, а з 2013 году яго цана будзе прывязаная да ўнутрырасейскай. З чым зьвязаны такі паварот у беларуска-расейскіх дачыненьнях?

Паводле расейскага выданьня "Ведомости", у наступным годзе цана на расейскі газ для Беларусі складзе крыху больш як 150 даляраў за тысячу кубамэтраў (супраць цяперашніх 300 даляраў). Прычым, яна можа быць зафіксаваная на ўвесь год, а з 2013 году цана наблізіцца да цаны ў адным з расейскіх рэгіёнаў. Усё гэта плянуецца на ўзроўні міжурадавых пагадненьняў і кантрактаў з "Газпромам". Прадстаўнік газавага манапаліста Сяргей Купрыянаў у размове з карэспандэнтам "Свабоды" ня стаў камэнтаваць гэтую інфармацыю і параіў дачакацца 25 лістапада, калі ў Маскве плянуецца падпісаць кантракт на пастаўку прыроднага газу і дамову куплі-продажу другой часткі "Белтрансгаза". Дзеля гэтага ў Маскву ляціць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Спадар Купрыянаў сказаў:

"Нічога ня скажам да пятніцы. Бо ў пятніцу, магчыма, нешта будзе падпісана".

Карэспандэнт: "То бок ёсьць сумневы, што нешта будзе падпісана?"

Купрыянаў: "Не, справа ня ў тым, што ёсьць сумневы. А проста ня трэба забягаць раней часу. Падпішам, тады можна будзе пра нешта казаць".

Карэспандэнт: "А такая тэндэнцыя ёсьць, што газ патаньнее?"

Купрыянаў: "Не магу сказаць. Усё ў пятніцу".



Экспэрт расейскай кампаніі RusEnergy Міхаіл Круціхін заявіў, што ў рашэньні расейскага ўраду рэзка зьменшыць для Беларусі цану на газ няма ніякай эканомікі.

"Бо мы бачым, што "Газпром" можа страціць на гэтым два альбо тры
Мяркуючы па ўсім, тут палітыка ...

мільярды даляраў неатрыманага прыбытку. Плюс да гэтага купіць 50% "Белтрансгазу", якія яму зусім непатрэбныя. Бо паўтара трубаправода ў яго ўжо ёсьць празь Беларусь, і яшчэ і "Паўночны паток". У мяне такое ўражаньне, што гэта проста як хабар беларускаму рэжыму. Мяркуючы па ўсім, тут палітыка. Я не выключаю, што ў Расеі вельмі асьцерагаюцца зьмены рэжыму ў Беларусі і стараюцца ўмацаваць становішча Лукашэнкі, каб не было непрыемных нечаканасьцяў".

Паводле эканаміста Георгія Грыца, такое добраахвотнае павелічэньне зоны ўплыву Расеі, тым больш напярэдадні выбараў, кампэнсуе страты "Газпрома", які выступае як інструмэнт зьнешняй палітыкі.

"Мы ж бачым, што ўжо рыторыка ідзе пра адзіную валюту, пра дэлегаваньне паўнамоцтваў, — больш за сотню, — надсаюзным,
Беларусь плаціць ня толькі палітычна, а ў тым ліку доступам расейскіх інвэстараў на беларускі рынак ...

эўразійскім органам. Гэта адбываецца ў выніку кампрамісаў, а ня тое што нехта некага ламае праз калена. Праяўлена і палітычная воля, і буйны бізнэс пагадзіўся, што будучыню трэба шукаць у інтэграцыі. Калі казаць, што цана — гэта дэлегаваньне палітычных функцыяў у надэўразійскія, я кажу пра 2015 год, органы, – няхай гэтая будзе цана. Але яна на падставе кампрамісаў. Расея плаціць рэальную цану жывых грошай, а для нас гэта актуальна. А Беларусь плаціць ня толькі палітычна, а ў тым ліку доступам расейскіх інвэстараў на беларускі рынак".

Паводле эканаміста Міхася Залескага, сытуацыя падобная да той, калі б прыйшоў сусед і сказаў, што будзе плаціць за вашу кватэру.

Міхась Залескі
Міхась Залескі
"Што рускім ад нас трэба? Зь якой радасьці яны пачнуць нам даваць гэты дармавы газ? Няхай літоўцам з палякамі даюць па той самай цане. Чым тыя горшыя за нас? Я ня ведаю, што ім паабяцаў узамен Лукашэнка. Няхай ён нам раскажа. Запатрабуюць не крычаць і не супраціўляцца, а інтэгравацца ўзмоцненымі тэмпамі. Мы павінны ісьці сьледам за рускімі. Рускія запатрабавалі, каб тыя, хто прыяжджае на працу ў Расею, валодалі расейскай мовай. Нам трэба ў адказ запатрабаваць, каб тыя, хто прыяжджае на працу ў Беларусь, валодалі беларускай мовай. Вось гэта будзе інтэграцыя. А так атрымліваецца проста паглынаньне пітонам труса".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG