Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія апазыцыянэры судзяцца з гарвыканкамам


Актывісты каля Ленінскага суду Берасьця, зьлева направа: Юры Бацук, Руслан Угляніца, Уладзімер Катрыч, Алесь Чаркашын, Віктар Чайкоўскі, Стас Федзька.
Актывісты каля Ленінскага суду Берасьця, зьлева направа: Юры Бацук, Руслан Угляніца, Уладзімер Катрыч, Алесь Чаркашын, Віктар Чайкоўскі, Стас Федзька.
У Ленінскім райсудзе Берасьця 17 лістапада распачаўся працэс паводле пазову актывістаў да гарвыканкаму, які забараніў правядзеньне пікетаў. Судзьдзя Ала Вінаградава перанесла паседжаньне на 23 лістапада.

Актывісты і праваабаронцы Віктар Чайкоўскі, Зьміцер Шурхай, Раман Кісьляк і Ўладзімер Катрыч дабіваюцца адмены рашэньня гарвыканкаму аб забароне правядзеньня пікетаў салідарнасьці з палітвязьнямі.

Працэс пачаўся са скандалу — судзьдзя не дапусьціла ў кабінэт каля 15 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў. На знак пратэсту праваабаронца Раман Кісьляк і каардынатар аргкамітэту стваранай партыі БХД Зьміцер Шурхай пакінулі залю і паехалі падаваць скаргу ў абласны суд. На думку актывістаў, судзьдзя парушае прынцып публічнасьці суду.

Кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча па Берасьцейшчыне Віктар Чайкоўскі, адзін з заяўнікаў пікетаў, лічыць, што гарвыканкам парушае і беларускія, і міжнародныя законы, забараняючы правядзеньне пікетаў:

«Гэта грубае парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, міжнародных актаў. Гэта — дыскрымінацыя па свабодзе думкі. Прадстаўніца гарвыканкаму на пытаньні фактычна не адказала, толькі спаслалася на рашэньне аблвыканкаму, згодна зь якім павінны заключацца дамовы зь міліцыяй, камунальнікамі і мэдыкамі. Казала і пра тое, што дазваляецца пікетаваць толькі на стадыёне „Лякаматыў“ і ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аднак мы ж прыводзілі прыклады, што ўлады шматразова праводзяць свае мерапрыемствы ў любых месцах. Таму мы бачым у гэтым дыскрымінацыю».

Віктар Чайкоўскі разам з дэмакратычнымі актывістамі, праваабаронцамі меркаваў правесьці 5 пікетаў з 1-га да 5-га кастрычніка пад лёзунгам «Свабоду палітзьняволеным! Спыніць катаваньні й перасьлед!» Пікеты плянавалася праводзіць у розных ажыўленых месцах Берасьця.

Аднак 28 верасьня актывісты атрымалі адмову на правядзеньне гэтых пікетаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG