Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр навуковец Анатоль Белы


Анатоль Белы
Анатоль Белы
Позна ўвечары 14 лістапада ў Менску ў выніку цяжкай хваробы памёр Анатоль Белы - вядомы навуковец і калекцыянэр, заснавальнік Менскага гарадзкога культурна-асьветніцкага клюбу "Спадчына" і Старадароскага музэю выяўленчага мастацтва.

10 сьнежня Анатолю Беламу споўнілася б 72 гады. Ён нарадзіўся ў 1939 годзе ў Старых Дарогах (Менская вобласьць). У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, быў удзельнікам ўстаноўчых зьездаў Партыі БНФ, грамадзкага аб'яднаньня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".

Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, мэдальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля трох тысяч адзінак). На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а ў 1999-м адкрыў у сваёй сядзібе ў Старых Дарогах прыватны музэй выяўленчага мастацтва. Сёньня ў музэі чатыры будынкі і восем залаў, у якіх экспануецца каля 1.700 твораў.

За сваю дзейнасьць на ніве нацыянальнага адраджэньня і захаваньня нацыянальнай спадчыны Анатоль Белы быў узнагароджаны ордэнам Кірылы Тураўскага, дзьвюма граматамі мітрапаліта Менскага і Слуцкага, а таксама мэдалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэхіі.

Дзякуючы намаганьням Белага ў дворыку БДУ устаноўлены шэраг помнікаў выбітным дзеячам нацыянальнай культуры - Эўфрасіньні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Міколу Гусоўскаму, Францыску Скарыну, Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму.

Плянуецца, што Анатоль Белы будзе пахаваны 17 лістапада ў Старых Дарогах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG