Працоўны дзень у ЖЭУ № 8 пачаўся са стыхійнага страйку: работнікі камунальнай гаспадаркі сабраліся ў двары, выклікалі начальства і напісалі калектыўны ліст да кіраўніцтва прадпрыемства «Воршакамунгас», запатрабаваўшы падвышэньня заробку на 50%.
Прыкладна гадзіну работнікі бараньскага ЖЭУ № 8 не працавалі. Яны былі абураныя памерам заробку, атрыманага перад выходнымі: у залежнасьці ад спэцыфікі працы заробкі ў камунальнікаў розныя, але ў сярэднім — усяго каля аднаго мільёна.
У ЖЭУ № 8 працуе каля 200 чалавек. Калектыўны зварот да кіраўніцтва «Воршакамунгасу» падпісалі 60 — тыя, хто не спалохаўся. Бо начальства пагражала работнікам адказнасьцю за адмову ад працы.
У калектыўным лісьце гаворыцца, што на такія заробкі пры цяперашніх цэнах на прадукты і тавары выжыць практычна немагчыма. Таму работнікі патрабуюць падвысіць заробкі напалову і вырашыць гэтае пытаньне на працягу трох дзён.
Калі справа зь месца ня зрушыцца, камунальнікі пагражаюць распачаць бестэрміновы страйк.