У Палату прадстаўнікоў унесены папраўкі ў закон аб барацьбе з карупцыяй. Калі яны будуць прыняты, то дазваляць сумесную дзяржаўную службу блізкіх сваякоў можна будзе праз падзаконныя акты міністэрстваў і ведамстваў. Паводле аглядальнікаў, такім чынам улады хочуць выключыць сямейнасьць з прыкметаў карупцыйных праяваў. Як камэнтуюць гэта былыя дэпутаты, юрысты і палітыкі.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч заявіў, што ў Беларусі насамрэч нічога не мяняецца. Ён не выключае, што такая папраўка ў закон "некаму была патрэбная".
"Усё, што прымаецца ў нашай дзяржаве, азначае, што гэта некаму патрэбна. Можа, гэта спатрэбілася ўраду, вярхушцы. Там ніхто ня будзе рабіць тое, што ім не патрэбна. Яны ўсё робяць так, як ім выгадна. Сям'я расьце. Многім захацелася калектыўна папрацаваць. Тут ужо выразна выявілася будучая эліта, якая будзе працягваць кіраваць краінай. Па вялікім рахунку, няхай прымаюць усё, што хочуць. Рана ці позна ўсё роўна ўсё скончыцца. Гэта тычыцца пэўнай вузкай групы людзей, якая для сябе робіць пэўныя прэфэрэнцыі. Няхай робяць. Але ці надоўга? Я думаю, не надоўга".
Былы міністар працы Аляксандар Сасноў мяркуе. што прапанаваная папраўка ў закон аб барацьбе з карупцыяй можа замацаваць дэ-юрэ тое, што зроблена дэ-факта.
"Напрыклад, прызначэньне Віктара на пасаду бацькам. Што тут скажаш? Клан, кланавасьць. У такой краіне, як Беларусь, пры такой уладзе інакш і быць ня можа. Мафія. Яны гэта ня лічаць карупцыяй. Карупцыя — гэта калі вы ім не далі. А калі яны між сабой падзялілі — гэта ў іх не карупцыя".
Былы прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір згадвае, што за савецкім часам сваякам нельга было працаваць у прамым падпарадкаваньні.
"Я ня ведаю, якія там будуць зьмены, але ў прамым падпарадкаваньні — гэта ня вельмі добра. Я думаю, што ў савецкія часы быў лепшы варыянт, што можна было працаваць, але ў прамым падпарадкаваньні было нельга".
Паводле былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца, у Палаце прадстаўнікоў ніхто нават ня будзе супраць такой папраўкі.
"Зараз любы закон можна правесьці праз парлямэнт, бо тут нават ня трэба дэпутацкай думкі наконт якасьці закону. Зьвязваць гэта зь сям'ёй Лукашэнкі я б ня стаў. У іх закон прымяняецца толькі для ворагаў, а для іх — не. Гэтыя людзі ніякім законам не падпарадкоўваюцца. Я не лічу, што гэта трэба неяк узаконіць пасаду Віктара Лукашэнкі ці будучую пасаду Мікалая Лукашэнкі, якога прагназуюць у наступныя прэзыдэнты.
Паводле Мечыслава Грыба, такім новаўвядзеньнем кіраўнікі ўлады хочуць вырашыць асабістыя праблемы.
"Пачалі дзеткі падрастаць. Трэба іх працаўладкоўваць, трэба бліжэй да бацькоў, якія цяпер пры ўладзе. Вось і спатрэбілася гэтае ноў-хаў у заканадаўстве. Сказаць, што гэта будзе прама ўплываць на рост карупцыі, — я б гэтага не сказаў. Будуць там бацька з сынам ці дачкой працаваць, ці ня будуць, ці будуць асобна працаваць, — вялікага значэньня я ў гэтым ня бачу. Але што блізкія сваякі не павінны працаваць у падпарадкаваньні сваіх сваякоў, бацькоў ці іншых блізкіх сваякоў — гэта ня наша практыка. Гэта практыка ўсясьветная, так ува ўсім сьвеце, і тут нічога дзіўнага няма. Чаму гэта адкручваюць назад — бо ёсьць пытаньне са сваімі дзеткамі".