Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ атрымала дазвол на «Дзяды» у Лошыцы


Валеры Буйвал выступае ля крыжа ў Лошыцы 7 лістапада 2010 году.
Валеры Буйвал выступае ля крыжа ў Лошыцы 7 лістапада 2010 году.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымала дазвол ад Менгарвыканкаму на прявядзеньне мэмарыяльнага шэсьця ў Лошыцы.

Збор удзельнікаў заплянаваны ў нядзелю 6 лістапада а 12:00 ля Палацу культуры «Лошыцкі» (вуліца Маякоўскага, 129). Затым адбудзецца шэсьце да месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у лошыцкім яры, дзе а 13-й гадзіне пройдзе мітынг.

Шэсьце ў Лошыцы на «Дзяды» — традыцыйная акцыя памяці продкаў, якую Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ праводзіць каля дваццаці гадоў. «Дзяды» ў Лошыцы штогод адбываюцца пасьля масавага шэсьця да месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Як паведаміў адзін зь лідэраў партыі Валеры Буйвал, сёлетняе шэсьце і мітынг у Лошыцы пройдуць паводле сталай традыцыі: з транспарантамі, бел-чырвона-белымі сьцягамі, кветкамі і сьвечкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG