2 лістапада, на Дзяды, актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» наведалі Ўсходнія, Паўночныя і Чыжоўскія могілкі і ўсклалі кветкі на магілы славутых беларусаў, якія шмат зрабілі дзеля адраджэньня Беларушчыны і незалежнасьці краіны.
З Усходніх могілак, дзе знайшлі свой апошні прытулак пісьменьнікі Васіль Быкаў і Ўладзімер Караткевіч, гісторык Міхась Ткачоў, палітык Генадзь Карпенка, журналіст Ігар Гермянчук, фатограф Уладзімер Кармілкін, 23 гады таму і пачыналася адраджэньне. Менавіта тут у 1988 годзе супраць мірных людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць продкаў, была выкарыстана сіла, узгадаў паэт Уладзімер Някляеў:
«Дарэчы, па той бок могілак усё і пачыналася. За гэты час вельмі шмат людзей сышлі. Хто памёр, хто забіты быў… Вось сёньня — Дзяды, а ўявіце, зараз жа не вайна, а ёсьць людзі, да якіх прыйсьці на могілкі нельга, бо мы ня ведаем, ці ёсьць гэтыя могілкі. Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадзкі… Часта пра гэта думаю — мірны час, не вайна, а ў людзей няма магіл».
Лідэры кампаніі «Гавары праўду!» распавялі маладым актывістам пра людзей, якія шмат зрабілі дзеля ўсталяваньня незалежнасьці. Журналіст Ігар Гермянчук у 28 гадоў стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, заснаваў газэту «Свабода», наклад якой даходзіў да 100 тысяч асобнікаў. Улады шмат разоў спрабавалі яе закрыць, але зьяўляліся «Навіны», «Наша свабода», пазьней часопіс «Кур’ер». Узгадвае калега Ігара Гермянчука журналіст Аляксандар Уліцёнак:
«Фэномэн газэты, якую рэдагаваў Ігар, быў яшчэ і ў тым, што гэта была яшчэ цалкам беларускамоўная газэта. І калі кажуць сёньня, што мова занепадае, што сёньня няма каму на ёй чытаць, яе мала хто ведае — Гермянчук зрабіў газэту 100-тысячным накладам цалкам беларускамоўную. Гэта быў адзін з тых людзей, які беларускае адраджэньне падтрымліваў практыкай».
Ігар Гермянчук пайшоў з жыцьця ў 42 гады. Не дажыў да 50 гадоў і палітык, навуковец Генадзь Карпенка, у сьмерці якога шмат загадак, кажа Ўладзімер Някляеў:
«Невядома, як яго ня стала. У яго была гіпэртанія, але ня тая гіпэртанія, якая прадугледжвала разьвіцьцё крызу нейкага раптоўнага, каб давесьці да сьмерці. Папіў кавы, і чалавека ня стала. Так што тут ёсьць падазрэньне, што не ад кавы ня стала Генадзя Дзьмітрыевіча… Я напісаў верш, прысьвечаны Карпенку, праўда, увесь яго ня памятаю: «Я буду жыць, нягледзячы на ўсё… Ну, а калі памерці — дык так, каб і чэрці не глядзелі крыва на тым сьвеце, як на м…, каб і ў пекле наліваў мне піва ў штанах зь лямпасамі Лука».
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў адзначыў ролю Генадзя Карпенкі ў, так бы мовіць, беларусізацыі Маладэчна:
«Карпенка быў мэрам Маладэчна, а намесьнікам у яго быў Віктар Ганчар. І яны карэнным чынам, вельмі хутка вырашылі праблемы тапанімікі ў Маладэчне. Там ні вуліцы Леніна няма, ні бальшавікоў, якія ня мелі ніякага дачыненьня да Беларусі, а калі і мелі, то толькі нэгатыўнае. Затое там ёсьць вуліцы Грамады, Язэпа Драздовіча, там ёсьць Вялікі Гасьцінец (раней вуліцай Леніна яна называлася). Гэта той прыклад, які не пасьпелі мэры падтрымаць амаль нідзе ў Беларусі».
Побач з магілай Генадзя Карпенкі пахаваны Георгі Таразевіч, які займаў высокія пасады, а калі зрабіўся недаспадобы новай уладзе, то яго «саслалі» амбасадарам у Польшчу. Распавядае Ўладзімер Арлоў:
«Напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году ён публічна выступіў супраць, назваў яго неканстытуцыйным, за што быў адкліканы з пасады амбасадара. І ўлада як бы паставіла на ім крыж. На жаль, жыцьцё яго не было доўгім. Але не выпадкова напісана на яго помніку па-беларуску. Я ўпэўнены: ён быў беларускамоўным у прыватным жыцьці чалавекам і сапраўдным беларусам».
Па-беларуску напісана і на помніку фатографа Ўладзімера Кармілкіна — «Летапісец вольнай Беларусі». І сёньня з жалем грамадзкія дзеячы канстатавалі, што добрых фатографаў шмат, а майстра такога ўзроўню, які дакладна і скрупулёзна фіксаваў усе самыя значныя падзеі незалежнай Беларусі, няма. Уладзімер Кармілкін пакінуў пасьля сябе каштоўны архіў фотадакумэнтаў.
Актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўсклалі кветкі на магілы гісторыка Міхася Ткачова, заснавальніка «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі», выбітных пісьменьнікаў Уладзімера Караткевіча, Васіля Быкава, а таксама да калюмбарыю, дзе спачывае прах палітоляга Сьвятланы Навумавай.

Невядома, як яго ня стала. У яго была гіпэртанія, але ня тая гіпэртанія, якая прадугледжвала разьвіцьцё крызу нейкага раптоўнага, каб давесьці да сьмерці.