Прадстаўнікі кампаніі «Эўрапейская Беларусь» заяўляюць, што акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі працягнуцца, у тым ліку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Сёньня ж з турмы на Акрэсьціна выходзіць затрыманы падчас першай акцыі 21 кастрычніка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Валанцэвіч.
Паводле каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бародкі, акцыі салідарнасьці плянуюцца штодня. Тое, што акцыя не адбылася 27 кастрычніка на плошчы, запоўненай людзьмі ў цывільным, ён тлумачаць тэхнічным збоем. Некаторыя актывісты не дайшлі, бо іх затрымалі.
«Я ведаю, што людзі гатовыя выходзіць і ёсьць падрыхтаваныя для гэтага людзі. Але магчымы чалавечы фактар. Вы ведаеце, што кожная акцыя заканчваецца затрыманьнямі, зьбіцьцём людзей. Да таго ж можна дадаць нечаканую крытыку з боку саюзных арганізацый, лідэраў некаторых партый. Гэта таксама, магчыма, паўплывала на гатоўнасьць маладых людзей выходзіць на плошчу і змагацца. Што да далейшых плянаў, то акцыі будуць праходзіць у розных фарматах. Я ведаю, што людзі рыхтуюцца да сёньняшняй акцыі».
Зьміцер Бародка адзначае, што трэба прыцягваць увагу грамадзкасьці да сытуацыі з палітзьняволенымі, якія застаюцца ў вязьніцах.
«Сёньня забіваюць сапраўдных лідэраў дэмакратычнага руху ў вязьніцах, і таму трэба прыцягваць увагу. І такія акцыі будуць адбывацца ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой».
Зьміцер Бародка скрытыкаваў рэакцыю на гэтыя акцыі з боку некаторых апазыцыйных палітыкаў:
«Мы вінавацім іх ня ў тым, што яны не прыходзяць. А ў тым, што яны крытыкуюць падобныя акцыі. Пры гэтым самі не выстаўляюць ніякай альтэрнатывы. Добра, вы ня хочаце ўдзельнічаць. Дык скажыце, што трэба рабіць, каб вызваліць гэтых лідэраў, якія сёньня знаходзяцца за кратамі. Мы ня чуем ад іх нічога, і таму гэта выклікае абурэньне. Маладыя людзі гатовыя па-свойму змагацца, прыцягваць увагу, ахвяруючы сваёй свабодай. Што прапануюць лідэры? Ня хочуць хадзіць — ня трэба. Прыйдзіце на суды, падтрымайце гэтых лідэраў. Падтрымайце маладых людзей, якіх судзяць. Замест гэтага лепш, вядома, пакрытыкаваць. Самі пры гэтым ні халеры ня робяць. Што гэта — нармальная пазыцыя людзей, якія называюць сябе лідэрамі дэмакратычнага руху?»
Актывіст Андрэй Молчан распавёў, што сёньня і ўчора каля яго дома дзяжурыў невядомы ў цывільным. Ён мяркуе, што гэта можа быць зьвязана з правядзеньнем акцый. Цягам дня Андрэй разам з паплечнікамі адвозіў перадачы затрыманым удзельнікам мінулых акцый, якія пакараныя арыштамі да 15 сутак. Сёньня ўвечары з турмы на Акрэсьціна выходзіць пасьля 7-суткавага арышту актывіст Аляксандар Валанцэвіч, які трымае галадоўку. Таксама галадоўку ў зьняволеньні трымае Аляксандар Салдаценка, арыштаваны на сем сутак, паведаміў Андрэй Молчан:
«Яны ня згодныя з гэтымі прысудамі і з тым, што робіцца з палітвязьнямі. Гэта на знак пратэсту супраць таго, што робіць улада. І калі людзі выходзяць з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, іх саджаюць на суткі, ім перашкаджаюць выказваць сваё слова, — з гэтым і зьвязана абвяшчэньне галадоўкі».
Андрэй Молчан адзначыў, што паплечнікі і сябры не пакідаюць без увагі і дапамогі тых, хто пакараны арыштамі на суткі ці штрафам.

Такія акцыі будуць адбывацца ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой.