Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты забралі машыну і не патлумачыўшы, за што


Грамадзкі актывіст зь Бярозаўкі (Лідзкі раён) Сяргей Трафімчык паскардзіўся ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі Мастоўскага раёна. Супрацоўнікі МУС сканфіскавалі ў яго машыну і асабістыя рэчы.

Сяргей Трафімчык кажа, што яго затрымалі ў Мастоўскім раёне і правялі ператрус у машыне. Міліцыянты забралі на экспэртызу стос газэтаў “Новы час”, рэклямныя матэрыялы “Радыё Рацыя” і “Белсату”. Машыну пакінулі на штрафной пляцоўцы.

Трафімчык цьвердзіць: міліцыянты заявілі, што ніякай справы яны не заводзяць, аднак дакумэнтаў пра тое, што рэчы сканфіскаваныя, яму таксама не выдалі.

Здарэньне адбылося 7 кастрычніка. Пасьля гэтага зь міліцыя яго ніхто не турбаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG