Беларускае інтэрнэт-выданьне паведамляе, што 23 кампаніі з 200 найбуйнейшых прыватных кампаній Расеі, прадстаўленых у расейскай вэрсіі часопісу Forbes, маюць актывы і гандлёвыя інтарэсы на тэрыторыі Беларусі.
Як адзначаюць складальнікі рэйтынгу-2011, нягледзячы на крызіс, сумарны абарот 200 найбуйнейшых прыватных кампаній павялічыўся на 20% і дасягнуў прыкладна 260 млрд. даляраў. Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю складаньня рэйтынгу.
Вылучаючы кампаніі, якія вядуць бізнэс у Беларусі, у беларускі субрэйтынг, «Ежедневник» адзначыў толькі найбольш значныя для асобных галін беларускай эканомікі – цяпер ці ў будучыні.
Зыходзячы з гэтага рэйтынгу, больш за ўсё цяпер актываў у Беларусі ў Міхаіла Гуцарыева. «Русснефть», «Інтэко», «Моспромстрой» - гэта тры кампаніі, якія ўвайшлі у сьпіс і да якіх бізнэсовец мае дачыненьне.
Кампанію «Атлант-М» Forbes аднёс таксама да расейскага бізнэсу, хоць два з трох заснавальнікаў холдынгу - грамадзяне Беларусі (Алег Хусаенаў і Сяргей Савіцкі) і штаб-кватэра кампаніі месьціцца ў Менску.
Найбуйнейшыя расейскія прыватныя кампаніі ў Беларусі

Кампанія | Уладальнікі | Актывы ў Беларусі | |
6 |
«Русснефть», здабыча і перапрацоўка нафты |
Міхаіл Гуцарыеў і Уладзімер Еўтушэнкаў (АФК «Сістэма») - па 49%, Ашчадбанк РФ - 2% |
«Славнефтехим», нафтатрэйдары, ліцэнзія «Белнафтахіма» на гуртавы гандаль нафтапрадуктамі |
22 |
«Трансмашхолдинг», вытворчасьць лякаматываў і вагонаў |
Іскандэр Махмудаў, Андрэй Бокараў, РЖД, Alstom (Францыя) |
Прадстаўніцтва «Трансмашхолдинг», даччынае прадпрыемства холдынгу «Коломенский завод» - «КоломнаБелТранс» |
27 |
НПК «Катрен», гандаль лекамі |
Леанід Канабееў і Уладзімір Сьпірыдонаў |
«Доминантафарм», гуртавы гандаль і гандаль ураздроб фармацэўтыкай |
31 |
«Евросеть», салёны сотавай сувязі |
Аляксандар Мамут і «Вымпелком» |
«БелЕвросеть», найбуйнейшая сетка салёнаў сувязі |
34 |
«Связной», салёны сотавай сувязі | Максім Нагаткоў |
«Связной Бел", сетка салёнаў сувязі |
40 |
«Итера», нафта- і газаздабыча | Ігар Макараў |
«Менск-Сіці», «Итерабелстрой», дэвэлапэрскія праекты, «Ітэра пэт», вытворчасьць упакоўкі |
48 |
ГК «Содружество», вытворчасьць кармоў, перапрацоўка соі |
Аляксандр і Натальля Луцэнкі |
Праект «Лідзкі алейнаэкстракцыйны завод" |
55 |
«Спортмастер», спартовыя крамы |
Сетка франчайзінгавых крамаў | |
57 |
«Технониколь», вытворчасьць дахавых матэрыялаў |
Сяргей Калеснікаў, Ігар Рыбакоў |
«Технониколь» (былы «Дах»), завод у Асіповічах |
72 |
«Інтеко», будаўніцтва, вырабы з плястмас |
Міка Шышханаў, Міхаіл Гуцэрыеў і Ашчадбанк (былая ўласнасьць Алены Батурынай) |
«Московская инвестиционная строительная кампания», дэвэлапэрскія праекты ў Менску |
75 |
«Атлант-М», продаж аўтамабіляў |
Сяргей Савіцкі, Алег Хусаенаў, Ігар Мальгін |
«Атлант-М», 10 дылерскіх цэнтраў |
76 |
ГК «Металл Профиль», вытворчасьць будматэрыялаў |
«Металл Профиль", завод у Заслаўі | |
80 |
«Техносерв А /С», інтэгратар |
Дзьмітры і Аляксей Ананьевы |
«Техносерв Бел", сыстэмны інтэгратар |
89 |
«Карпарацыя Грын", рытэйл | Мікалай Грэшылаў | Гіпэрмаркет у Гомелі |
98 |
«Металлсервис», гандаль мэталамі |
Аляксандар Манчанка |
«Белметаллсервис», гуртавы гандаль мэталамі |
99 | Tez Tour, турпаслугі |
Аляксандар Сінігібскі і Аляксандар Бурцін | Tez Tour, турпаслугі |
115 |
«Орими трейд», вытворчасьць гарбаты і кавы |
Аляксандар Яўневіч і Сяргей Касьяненка |
Дыстрыбуцыя праз партнэраў, у Яўневіча - пакет акцый у ААТ «Слонімскі мясакамбінат» |
124 |
«1С», праграмнае забесьпячэньне | Барыс Нураліеў |
Дыстрыбуцыя праз сетку партнэрскіх кампаній |
129 |
«Натали турс», турпаслугі |
Уладзімер і Натальля Вераб'ёвы |
«Кампания Натали турс», турпаслугі |
137 |
Група «Полипластик», вытворчасьць плястыкавых труб | Мірон Гарылоўскі | Завод у Коханаве |
139 |
«Лабараторыя Касперского», антывірусы |
Яўген Касперскі, фонды |
Дыстрыбуцыя праз партнэраў |
154 |
«Моспромстрой», будаўніцтва і дэвэлапмэнт |
Міка Шышханаў і Міхаіл Гуцарыеў |
«Моспромстрой- Отель», будаўніцтва гатэлю і інвэстыцыі ў нерухомасьць |
183 |
«Видео интернейшнл», продаж рэклямы |
Банк «Россия», «Сургутнефтегаз» і Аляксей Мардашоў |
Продаж тэлерэклямы на беларускіх каналах |