Суд над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім прызначаны на 2 лістапада.
Разглядаць справу будзе суд Першамайскага раёну (судзьдзя Бандарэнка), але ў будынку суду Маскоўскага раёну. "Я разумею, што там месцаў больш, бо будынак Першамайскага суду стары", — сказаў "Свабодзе" намесьнік старшыні "Вясны" Валянцін Стэфановіч.
Паводле Стэфановіча, пакуль ніхто не казаў, што суд будзе закрытым.
"Мы спадзяваліся, што ён будзе вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Але яго ня вызвалілі. Гэта азначае, што ўлады настроены на жорсткае пакараньне Алеся", — сказаў Стэфановіч.
Старшыня БХК Алег Гулак выказаў вялікі жаль, што Алесь Бяляцкі цяпер не на свабодзе, і яму не была зьмененая мера стрыманьня, "бо па законе і па сэнсу гэта павінна было адбыцца". Ён лічыць перасьлед Бяляцкага палітычным, бо сродкі, якія паступалі на ягоныя рахункі, не былі асабістым прыбыткам.
"Гэта, канечне, з пункту гледжаньня судовых пэрспэктываў горш, што ён не на свабодзе. Бо калі б ён сам прыйшоў у залю суду, то вялікая верагоднасьць, што ён сам бы зь яе і сышоў, а не пад вартай. Але мы ўсё ж спадзяемся, што здаровы сэнс і законныя падыходы будуць галоўнымі ў гэтай справе. І што Алесь зможа вярнуцца да сваёй праваабарончай працы пасьля гэтага працэсу".
Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заявіў: "Для мяне сапраўды Бяляцкі — гэта палітвязень, найбольш вядомы ў сьвеце беларускі праваабаронца, заслужаны для беларускай дэмакратыі чалавек. І гэта проста ланцужок запужваньня грамадзянскай дэмакратычнай супольнасьці праз улады. Працэс цяжка меркаваць як скончыцца, бо ўлада даўно ня судзіць нават па сваіх недэмакратычных законах, яна судзіць паводле мэтазгоднасьці. З пункту гледжаньня ўлады, магчыма, трэба застрашваць такімі прысудамі, які будзе вызначаны Бяляцкаму. Але з пункту гледжаньня беларусаў гэтыя ўсе справы зьнішчаюць насамрэч наш шанец на цывілізаванае разьвіцьцё. Бо краіна зачыняецца, самаізалюецца, і зразумела, што гэта шлях у нікуды. Ёсьць два варыянты — альбо дыялёг, пра які многа гаворыцца, але нічога ня робіцца. Альбо рэпрэсіі, страх, перасьлед — ну, і чым гэта сканчаецца, вядома. Улады прадэманструюць гэтым працэсам поўную няздольнасьць да размовы з грамадзтвам — і ня толькі з дэмакратычным, а нават з шырокім".
Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія шлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.
Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.