Мяркуючы па сюжэтах БТ, артыкул Аляксандра Лукашэнкі ў газэце “Известия” абмяркоўваюць ня толькі палітыкі за крамлёўскімі сьценамі, але і кіяскёркі на вуліцах правінцыйных расейскіх гарадоў. Каму ж сёньня перайшла слава галоўнага інтэгратара? Ці магчыма па старых узорах пашыць новы імпэрскі шынэль? І ці стануць Беларусь, Расея і Казахстан прыцягальным ядром для другіх постсавецкіх рэспублік?
Гэтыя ды іншыя пытаньні я адрасую палітолягу Ўладзімеру Падголу.
– Уладзімер, да гэтай пары на постсавецкай прасторы за інтэграцыю змагаўся адзін палітык – Аляксандар Лукашэнка. Прынамсі, за ім замацавалася такая слава. А хто цяпер будзе лічыцца галоўным інтэгратарам?
– Ужо не Лукашэнка. Глядзіце, што адбылося. Пуцін у “Известиях” надрукаваў свой артыкул. Потым Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі з расейскімі журналістамі паведаміў, што піша свой ліст у “Известия”. І як толькі ён аддаў яго ў рэдакцыю, дзе прагнуўся лісьліва перад Пуціным як інтэгратарам, раптам Пуцін – гэта адбылося 17 кастрычніка – дае прэсавую канфэрэнцыю і кажа, што галоўны інтэгратар – Назарбаеў, ідэя Эўразійскага саюзу належыць яму. Таму Лукашэнка пасьля дыфірамбаў Пуціну, мякка кажучы, трапіў у няёмкае становішча. Бо Пуцін сам сказаў: “Ня я, а Назарбаеў”.
– Палітычная публіцыстыка Пуціна і Лукашэнкі на старонках “Известий” выклікала самыя розныя ацэнкі і прагнозы аналітыкаў. Пішуць нават пра тое, што гэтыя два палітыкі хочуць аднавіць імпэрыю. І сапраўды, Лукашэнка ў сваім артыкуле гаворыць: мы разам выйшлі з агульнага савецкага шынэлю. Ці магчыма ізноў на кагосьці апрануць гэты імпэрскі шынэль?
Гэта немагчыма, пра што і Пуцін гаварыў. Аніякага нават падабенства савецкай імпэрыі ня можа быць. Але што мы бачым, пра што яны яўна ня
кажуць? У СССР і ў гэтак званага сацлягеру была ідэалёгія сусьветнай рэвалюцыі. СССР усе грошы, якія здабываў, кідаў на падтрымку рэвалюцыйных рэжымаў па ўсім сьвеце, а народу падкідвалася ідэя, што вось-вось на ўсёй зямлі запануюць сацыялістычныя рэжымы і наступіць урэшце камуністычны рай. Гэтая ідэалёгія ставіла звышмэту, дазваляла людзям казаць: “Вы пацярпіце, гэта часовыя цяжкасьці”. Усё, што рабілі Лукашэнка разам зь Ельцыным, а цяпер з Пуціным, што прапанаваў Назарбаеў і зноў падхапіў Лукашэнка, – гэта рэанімацыя імпэрскай ідэалёгіі, пад якой – пустэча. Калі працягваць аналёгію з шынялём, то яго няма і ня будзе, але ёсьць мадэльеры – Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка. Яны на паперы малююць гэты шынэль і ўцюхваюць у мазгі людзям. Маўляў, вы пацярпіце, вось-вось узьнікне агульная Эўразійская прастора (а яна, паводле Лукашэнкі, сягне аж да Лісабону), і тады зажывем шчасьліва.
– Але чаму пад гэтым праектам, як вы кажаце, пустэча? Калі будзе прыдуманая ідэалёгія, то пад яе падвядуць і нейкую рэальную палітыку.
– Гэта немагчыма. Нядаўна газэта “Беларусь сегодня” тры старонкі аддала прэзыдэнцкім аналітыкам і аднаму прамыслоўцу, якія аналізуюць гэтую сытуцыю наконт ўтварэньня Эўразійскага саюзу. І там яны каменя на камені ад гэтага не пакідаюць. Так што анічога ня можа атрымацца. Больш за тое, я вам прывяду такі прыклад. 1999 год, прайшло ўсяго некалькі
гадоў пасьля таго, як Лукашэнка зь Ельцыным утварылі саюз Расеі і Беларусі. Памятаеце словы Лукашэнкі: “Я бачу, што ў блізкай пэрспэктыве да нашага саюзу далучыцца Югаславія”? І літаральна неўзабаве Югаславія развальваецца. І сёньня нават Сэрбія, якая была стрыжнем мілошавіцкай Югаславіі, не да саюзу Беларусі і Расеі імкнецца, а пішчом лезе ў Эўразьвяз. І Эўразьвяз ужо выдаў карт-блянш на ўступленьне Сэрбіі. А тут – заяўка на Лісабон. Я прадбачу, чыста інтуітыўна, што зноў нешта разваліцца пасьля такіх дэклярацыяў, але ўжо не ў Эўропе, а за Смаленскам.
– Хіба ўтварэньне Эўразійскага саюзу пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі?
– Пагражае. Калі дзяржава не імкнецца адбудоўваць сама сябе, адбудоўваць у дробязях, у дэталях свой уласны дом, а імкнецца рабіць шмат прыбудоваў, то “нясучы каркас” дому можа ня вытрымаць. А ў гэтым саюзе што галоўнае? Аляксандар Лукашэнка заявіў, што калі ня будзе роўных умоваў у новым саюзным утварэньні, дык навошта яно? І ў сваім артыкуле ў “Известиях”, на што ніхто не зьвярнуў увагу, і расейскім журналістам на прэсавай канфэрэнцыі 7 кастрычніка ён заявіў, што бяз роўных умоваў адзіная эканамічная прастора анікому не патрэбная.
– Раўнапраўны доступ да энэргарэсурсаў, на думку кіраўніка Беларусі, гэта аксыёма. Але ці пойдзе Расея на такія вялікія эканамічныя саступкі?
– Лукашэнка, кажучы пра раўнапраўны доступ да энэрганосьбітаў, нагадвае, што ў СССР беларусы і расейцы разам распрацоўвалі нафтавыя і газавыя радовішчы. Але за дзесяцігодзьдзі ўсе тыя радовішчы даўно ляснуліся. Расея ўклала фантастычныя грошы ў аднаўленьне старых радовішчаў і ў распрацоўку новых. Так што Беларусь ня мае аніякага права
прэтэндаваць на тыя радовішчы. Але, кажучы так, Лукашэнка маўчыць пра роўны доступ расейскага капіталу да беларускіх прадпрыемстваў. Ён кажа: калі ласка, купляйце, але спачатку 25 умоваў выканайце – і стадыён пабудуйце, і сацыялку захавайце… Ну, дык і расейцы такім жа чынам могуць сказаць: калі ласка, купляйце энэргарэсурсы па рынкавых коштах. Вось вы салігорскі камбінат прапануеце за 30 мільярдаў даляраў, а ў нас нафтавае радовішча каштуе 100 мільярдаў. Заплаціце такі кошт плюс дзіцячыя садкі для супрацоўнікаў... Лукашэнка, гаворачы пра роўныя ўмовы, патрабуе: дайце нам доступ туды. Але ў той жа час кажа: а вас мы да сябе ня пусьцім. На такіх умовах будаваць партнэрскія адносіны бессэнсоўна.
– Кіраўнік Беларусі, стараючыся легітымізаваць любую інтэграцыю, спасылаецца на два рэфэрэндумы, якія прайшлі яшчэ ў першай палове 90-х гадоў. Але ці ня ёсьць тыя плебісцыты справамі даўно мінулых дзён, і ці магчыма ўвогуле на іх абапірацца?
– У нас аніколі не было аніякіх рэфэрэндумаў пра аб’яднаньне з Расеяй. Гэта хлусьня. На рэфэрэндуме 1995 году было пастаўлена пытаньне: ці выступаеце вы за эканамічную інтэграцыю з Расеяй? Ну так, выступаем. Дык гэта ні пра што ня кажа. Мы выступаем за эканамічную інтэграцыю і з Польшчай, і з Літвой, і з Латвіяй, і з Украінай, і з Эстоніяй, мы выступаем за эканамічную інтэграцыю з усімі краінамі. Гэта ж ні пра што ня кажа. А ён падманвае. Нашыя людзі ўжо даўно забыліся пра тое рэфэрэндумнае пытаньне, а расейцы і ня ведаюць, што нейкія там рэфэрэндумы ў Беларусі праводзіліся. Паўтараю, пад усёй гэтай імпэрскай ідэалёгіяй – пустэча. Для Пуціна перад прэзыдэнцкімі выбарамі яна мае сэнс. А для Лукашэнкі ягоны выступ у “Известиях” мае толькі адзін практычны сэнс. У лістападзе павінны прайсьці канчатковыя перамовы па коштах на газ для Беларусі на 2012 год. І гэты ліст мае на мэце толькі адно: “Дайце нам рэальныя зьніжкі на газ, а ў ідэальным варыянце зьвядзіце іх да ўнутраных расейскіх коштаў. Вось тады з 1 студзеня 2012 году мы на “ўра” ўваходзім у адзіную эканамічную прастору.
– Выглядае на тое, што кіраўнік Беларусі да гэтай пары ня вызначыўся зь месцам Беларусі на палітычнай мапе. І са старонак “Известий” ён пытаецца: дзе наша месца ў сыстэме каардынат Усход-Захад, Поўнач-Поўдзень? З 1 студзеня 2012 году гэтае месца неяк зьменіцца, удакладніцца?
– У тым артыкуле вельмі шмат неабавязковых словаў, і часам можа здацца, што Лукашэнка здасьць Беларусь Расеі. Так, гэтага хоча Пуцін, гэтага хочуць крамлёўскія палітыкі і маскоўскія алігархі. Але для Лукашэнкі гэта сталася б палітычнай труной. Таму ён намаляваў перад імі такую прывабную карцінку. Яна нагадвае пачатак ягонага прэзыдэнцтва, калі ён, па ягоных жа словах, гатовы быў, “укленчыўшы, паўзьці ў Расею”. Але сёньня ён і кроку туды ня зробіць. Мэта адна – дайце нам па роўных коштах нафту і газ, але сувэрэнітэту мы не аддамо. Дарэчы, ён у “Известиях” гаворыць, што можна яшчэ раз разгледзець пытаньне аб адзінай валюце. Але гэта настолькі асьцярожна сказана, нібы гарачы вугольчык з далоні на далонь перакінуў і кінуў.
– Пачынаючы з 1996 году, паміж Менскам і Масквой узьнікала безьліч інтэграцыйных праектаў, якія калі і ажыцьцяўляліся, то толькі часткова. Што будзе гэтым разам? Ці стануць Беларусь, Расея і Казахстан нейкім прыцягальным ядром для другіх постсавецкіх рэспублік?
– Магчымы наступны варыянт. І Назарбаеў, і Лукашэнка патрабуць ад Расеі некалькіх рэчаў. Лукашэнка – унутраных расейскіх коштаў на энэрганосьбіты, без усялякіх мытаў. А яшчэ Лукашэнка і Назарбаеў патрабуюць ад расейцаў роўнага доступу да трубы. Прыкладам, Лукашэнка хоча купіць у Назарбаева нафту, а расейцы кажуць: “Не, у нас труба занятая, мы вас ня пусьцім у яе”. Тое ж самае і з расейскімі коштамі
на перавозку па чыгунцы. Беларусь і Казахстан хацелі б шмат чым гандляваць, але ня могуць. Дастаўка беларускага трактара ў Казахстан падвойвае ягоны кошт. І дастаўка тавараў з Казахстану падвойвае, а то і патройвае іх кошт – з-за транзыту. А самі расейцы маюць зусім іншыя тарыфы. Дык вось, калі Пуцін прыме рашэньне і ў трубу пойдзе казахская нафта, прычым ня толькі ў Беларусь, а і ў Эўропу, і чыгуначныя тарыфы зьменяцца, тады ў новастворанага саюзу можа быць пэрспэктыва. І Пуцін можа пайсьці на гэта. Але ж узамен ён абавязкова скажа: прадайце нам сваю маёмасьць. Увогуле, імпэрская рыторыка будзе пераважаць да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі, а потым усё ізноў стане на прагматычныя рэйкі. Так, дадзім нізкія кошты на энэрганосьбіты і доступ да трубы, але – уступайце тады ў Расею. Пуцін не адмяняў гэтыя свае тэзы. Больш за тое, я вам нагадаю, як некалькі гадоў таму на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве Пуціну задалі пытаньне: “Чаму вы так жорстка ставіцеся да Ўкраіны, а да Беларусі – больш лагодна?”. І Пуцін адказаў: “Мы ж ня можам весьці вайну адразу на два франты”. Такім чынам, за гэтым ідэалягічным імпэрскім шалупіньнем хаваецца халодная вайна – вайна інтарэсаў, вайна за ўласнасьць, вайна за сувэрэнітэт, вайна за палітычную ўладу.

Усё, што рабілі Лукашэнка разам зь Ельцыным, а цяпер з Пуціным, што прапанаваў Назарбаеў і зноў падхапіў Лукашэнка, – гэта рэанімацыя імпэрскай ідэалёгіі, пад якой – пустэча ...
кажуць? У СССР і ў гэтак званага сацлягеру была ідэалёгія сусьветнай рэвалюцыі. СССР усе грошы, якія здабываў, кідаў на падтрымку рэвалюцыйных рэжымаў па ўсім сьвеце, а народу падкідвалася ідэя, што вось-вось на ўсёй зямлі запануюць сацыялістычныя рэжымы і наступіць урэшце камуністычны рай. Гэтая ідэалёгія ставіла звышмэту, дазваляла людзям казаць: “Вы пацярпіце, гэта часовыя цяжкасьці”. Усё, што рабілі Лукашэнка разам зь Ельцыным, а цяпер з Пуціным, што прапанаваў Назарбаеў і зноў падхапіў Лукашэнка, – гэта рэанімацыя імпэрскай ідэалёгіі, пад якой – пустэча. Калі працягваць аналёгію з шынялём, то яго няма і ня будзе, але ёсьць мадэльеры – Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка. Яны на паперы малююць гэты шынэль і ўцюхваюць у мазгі людзям. Маўляў, вы пацярпіце, вось-вось узьнікне агульная Эўразійская прастора (а яна, паводле Лукашэнкі, сягне аж да Лісабону), і тады зажывем шчасьліва.
– Але чаму пад гэтым праектам, як вы кажаце, пустэча? Калі будзе прыдуманая ідэалёгія, то пад яе падвядуць і нейкую рэальную палітыку.
– Гэта немагчыма. Нядаўна газэта “Беларусь сегодня” тры старонкі аддала прэзыдэнцкім аналітыкам і аднаму прамыслоўцу, якія аналізуюць гэтую сытуцыю наконт ўтварэньня Эўразійскага саюзу. І там яны каменя на камені ад гэтага не пакідаюць. Так што анічога ня можа атрымацца. Больш за тое, я вам прывяду такі прыклад. 1999 год, прайшло ўсяго некалькі
Я прадбачу, чыста інтуітыўна, што зноў нешта разваліцца пасьля такіх дэклярацыяў, але ўжо не ў Эўропе, а за Смаленскам ...
гадоў пасьля таго, як Лукашэнка зь Ельцыным утварылі саюз Расеі і Беларусі. Памятаеце словы Лукашэнкі: “Я бачу, што ў блізкай пэрспэктыве да нашага саюзу далучыцца Югаславія”? І літаральна неўзабаве Югаславія развальваецца. І сёньня нават Сэрбія, якая была стрыжнем мілошавіцкай Югаславіі, не да саюзу Беларусі і Расеі імкнецца, а пішчом лезе ў Эўразьвяз. І Эўразьвяз ужо выдаў карт-блянш на ўступленьне Сэрбіі. А тут – заяўка на Лісабон. Я прадбачу, чыста інтуітыўна, што зноў нешта разваліцца пасьля такіх дэклярацыяў, але ўжо не ў Эўропе, а за Смаленскам.
– Хіба ўтварэньне Эўразійскага саюзу пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі?
– Пагражае. Калі дзяржава не імкнецца адбудоўваць сама сябе, адбудоўваць у дробязях, у дэталях свой уласны дом, а імкнецца рабіць шмат прыбудоваў, то “нясучы каркас” дому можа ня вытрымаць. А ў гэтым саюзе што галоўнае? Аляксандар Лукашэнка заявіў, што калі ня будзе роўных умоваў у новым саюзным утварэньні, дык навошта яно? І ў сваім артыкуле ў “Известиях”, на што ніхто не зьвярнуў увагу, і расейскім журналістам на прэсавай канфэрэнцыі 7 кастрычніка ён заявіў, што бяз роўных умоваў адзіная эканамічная прастора анікому не патрэбная.
– Раўнапраўны доступ да энэргарэсурсаў, на думку кіраўніка Беларусі, гэта аксыёма. Але ці пойдзе Расея на такія вялікія эканамічныя саступкі?
– Лукашэнка, кажучы пра раўнапраўны доступ да энэрганосьбітаў, нагадвае, што ў СССР беларусы і расейцы разам распрацоўвалі нафтавыя і газавыя радовішчы. Але за дзесяцігодзьдзі ўсе тыя радовішчы даўно ляснуліся. Расея ўклала фантастычныя грошы ў аднаўленьне старых радовішчаў і ў распрацоўку новых. Так што Беларусь ня мае аніякага права
Вось вы салігорскі камбінат прапануеце за 30 мільярдаў даляраў, а ў нас нафтавае радовішча каштуе 100 мільярдаў. Заплаціце такі кошт плюс дзіцячыя садкі для супрацоўнікаў ...
прэтэндаваць на тыя радовішчы. Але, кажучы так, Лукашэнка маўчыць пра роўны доступ расейскага капіталу да беларускіх прадпрыемстваў. Ён кажа: калі ласка, купляйце, але спачатку 25 умоваў выканайце – і стадыён пабудуйце, і сацыялку захавайце… Ну, дык і расейцы такім жа чынам могуць сказаць: калі ласка, купляйце энэргарэсурсы па рынкавых коштах. Вось вы салігорскі камбінат прапануеце за 30 мільярдаў даляраў, а ў нас нафтавае радовішча каштуе 100 мільярдаў. Заплаціце такі кошт плюс дзіцячыя садкі для супрацоўнікаў... Лукашэнка, гаворачы пра роўныя ўмовы, патрабуе: дайце нам доступ туды. Але ў той жа час кажа: а вас мы да сябе ня пусьцім. На такіх умовах будаваць партнэрскія адносіны бессэнсоўна.
– Кіраўнік Беларусі, стараючыся легітымізаваць любую інтэграцыю, спасылаецца на два рэфэрэндумы, якія прайшлі яшчэ ў першай палове 90-х гадоў. Але ці ня ёсьць тыя плебісцыты справамі даўно мінулых дзён, і ці магчыма ўвогуле на іх абапірацца?
– У нас аніколі не было аніякіх рэфэрэндумаў пра аб’яднаньне з Расеяй. Гэта хлусьня. На рэфэрэндуме 1995 году было пастаўлена пытаньне: ці выступаеце вы за эканамічную інтэграцыю з Расеяй? Ну так, выступаем. Дык гэта ні пра што ня кажа. Мы выступаем за эканамічную інтэграцыю і з Польшчай, і з Літвой, і з Латвіяй, і з Украінай, і з Эстоніяй, мы выступаем за эканамічную інтэграцыю з усімі краінамі. Гэта ж ні пра што ня кажа. А ён падманвае. Нашыя людзі ўжо даўно забыліся пра тое рэфэрэндумнае пытаньне, а расейцы і ня ведаюць, што нейкія там рэфэрэндумы ў Беларусі праводзіліся. Паўтараю, пад усёй гэтай імпэрскай ідэалёгіяй – пустэча. Для Пуціна перад прэзыдэнцкімі выбарамі яна мае сэнс. А для Лукашэнкі ягоны выступ у “Известиях” мае толькі адзін практычны сэнс. У лістападзе павінны прайсьці канчатковыя перамовы па коштах на газ для Беларусі на 2012 год. І гэты ліст мае на мэце толькі адно: “Дайце нам рэальныя зьніжкі на газ, а ў ідэальным варыянце зьвядзіце іх да ўнутраных расейскіх коштаў. Вось тады з 1 студзеня 2012 году мы на “ўра” ўваходзім у адзіную эканамічную прастору.
– Выглядае на тое, што кіраўнік Беларусі да гэтай пары ня вызначыўся зь месцам Беларусі на палітычнай мапе. І са старонак “Известий” ён пытаецца: дзе наша месца ў сыстэме каардынат Усход-Захад, Поўнач-Поўдзень? З 1 студзеня 2012 году гэтае месца неяк зьменіцца, удакладніцца?
– У тым артыкуле вельмі шмат неабавязковых словаў, і часам можа здацца, што Лукашэнка здасьць Беларусь Расеі. Так, гэтага хоча Пуцін, гэтага хочуць крамлёўскія палітыкі і маскоўскія алігархі. Але для Лукашэнкі гэта сталася б палітычнай труной. Таму ён намаляваў перад імі такую прывабную карцінку. Яна нагадвае пачатак ягонага прэзыдэнцтва, калі ён, па ягоных жа словах, гатовы быў, “укленчыўшы, паўзьці ў Расею”. Але сёньня ён і кроку туды ня зробіць. Мэта адна – дайце нам па роўных коштах нафту і газ, але сувэрэнітэту мы не аддамо. Дарэчы, ён у “Известиях” гаворыць, што можна яшчэ раз разгледзець пытаньне аб адзінай валюце. Але гэта настолькі асьцярожна сказана, нібы гарачы вугольчык з далоні на далонь перакінуў і кінуў.
– Пачынаючы з 1996 году, паміж Менскам і Масквой узьнікала безьліч інтэграцыйных праектаў, якія калі і ажыцьцяўляліся, то толькі часткова. Што будзе гэтым разам? Ці стануць Беларусь, Расея і Казахстан нейкім прыцягальным ядром для другіх постсавецкіх рэспублік?
– Магчымы наступны варыянт. І Назарбаеў, і Лукашэнка патрабуць ад Расеі некалькіх рэчаў. Лукашэнка – унутраных расейскіх коштаў на энэрганосьбіты, без усялякіх мытаў. А яшчэ Лукашэнка і Назарбаеў патрабуюць ад расейцаў роўнага доступу да трубы. Прыкладам, Лукашэнка хоча купіць у Назарбаева нафту, а расейцы кажуць: “Не, у нас труба занятая, мы вас ня пусьцім у яе”. Тое ж самае і з расейскімі коштамі
калі Пуцін прыме рашэньне і ў трубу пойдзе казахская нафта, прычым ня толькі ў Беларусь, а і ў Эўропу, і чыгуначныя тарыфы зьменяцца, тады ў новастворанага саюзу можа быць пэрспэктыва ...