Вечарам 18 кастрычніка невядомыя ў масках зьбілі сталага ўдзельніка “маўклівых” акцыяў пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” Віталя Пратасевіча.
Пратасевіч паведаміў, што гэта здарылася ля дому. Ён падыходзіў ужо да свайго пад’езду, калі побач прытармазіла машына. Адтуль выскачылі невядомыя ў масках і пачалі зьбіваць актывіста.
Віталь вымушаны быў зьвярнуцца па мэдычную дапамогу і фіксацыю пабояў.
У верасьні, калі Віталь зьбіраў подпісы за Народны сход й распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы пра аднаўленьне ў горадзе “маўклівых” акцый, яго таксама запынялі ля пад’езду двое ў цывільным. Тады, кажа Віталь Пратасевіч, адзін зь іх папярэджваў:
“Пастой і паслухай моўчкі. Вось гэтыя ўлёткі прыраўноўваюцца зараз да ўздыму народу на бунт. І подпісы ты зьбіраеш? Кажу: так, зьбіраю, маю права – артыкул 37 Канстытуцыі. Гаворыць: у цябе дзевяціпавярхоўка на два пад’езды. У кожным пад’езьдзе знойдзецца 3-4 чалавекі, якія напішуць, нават калі ты не заходзіў да іх дамоў, што ты заходзіў, і ў іх прапалі рэчы: тэлефон, грошы. Кажуць мне: думай сам. Павярнуліся і пайшлі”.