Сёньня ў Гомелі а 19 гадзіне на акцыю «маўклівага» пратэсту выйшлі каля дзесяці маладзёнаў. Спэцназаўцы ўзялі ўдзельнікаў акцыі ў аблогу й ледзьве не наступалі ім на ногі. Вялі ва ўпор відэаздымку.
Ільля Міронаў: «Хадзіў відэаапэратар і амаль тыкаў у твар відэакамэрай — на адлегласьці мэтар-паўмэтра».
Пасьля 35 хвілінаў стаяньня ля фантану мінакі накіраваліся да новага ўнівэрмагу. За імі крок у крок ішлі спэцназаўцы. Пад’ехаў міліцэйскі аўтобус, які актывісты бачаць на акцыі ня першы раз. Але абышлося без затрыманьняў.