Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчык: Да прысуду над Цімашэнкай Украіна ішла ў Эўропу


Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык
Госьць нашага эфіру – беларускі палітык Вячаслаў Сіўчык, які пасьля падзеяў 19 сьнежня часова жыве ва Ўкраіне. Зь ім мы абмяркоўваем актуальную палітычную сытуацыю ў суседняй краіне пасьля прысуду былой прэм’ерцы Юліі Цімашэнцы і параўнаем Украіну зь Беларусьсю.



Абламейка: Ці няма ў вас адчуваньня, што сёньня Ўкраіна перайшла пэўны рубеж? Прысуд Юліі Цімашэнцы – гэта такая этапная падзея, да яе Украіна была адною, а цяпер стала іншаю? І калі так – то якою была Ўкраіна да прысуду і якой стала пасьля яго?

Сіўчык: Да прысуду Украіна адназначна ішла ў Эўропу. Гэта быў дастаткова шлях. Але раней была свабода слова, свабода прэсы свабода сходаў. Быў спадзеў, што гэты шлях ў Эўропу закончыцца пасьпяхова. Цяпер вельмі пагрозьлівая сытуацыя, і цалкам магчыма, што яе могуць скарыстаць імпэрскія сілы, якія маюць досыць сур'ёзны ўплыў у Украіне. Але ёсьць спадзеў, што гэтае рашэньне суда будзе адмененае, у тым ці іншым фармаце, таму што ад яго найбольш пацярпела ўся Украіна. Мусіць, невыпадкова сёньня было інтэрвію Віктара Януковіча, таму што гэтае рашэньне суда і супраць яго асабіста. Справа ў тым, што калі Вы заўважылі, ён сёньня спаслаўся на недасканалы Крымінальны Кодэкс Украіны. І па тэксьце гучала, што рашэньне гэтае можа быць перагледжана. Бо натуральна, судзьдзя - адносна "незалежны" судзьдзя, калі не сказаць больш.

Абламейка: Вячаслаў, як украінскі народ успрымае судовы працэс над Цімашэнкай і сёньняшні прысуд?

Сіўчык: Па-рознаму. Таму што таксама ідуць вельмі складанывя працэсы, падобныя на тое, што ў Беларусі адбывалася ў 1994-1996 гг.. Украінскае грамадзтва расколатае і ў стаўленьні да працэсу над Цімашэнкай. Але ж абсалютная большасьць і экспэртаў, і людзей успрымае гэта як палітычны перасьлед. Гэта -- рэакцыя людзей на тое, што Цімашэнка зьяўляецца канкурэнтам Януковіча. Мала хто верыць у тое, што судовая сыстэма не залежыць ад выканаўчай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG