Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Чыноўнікі ня хочуць патрапіць у сьпіс неўязных


Госьць эфіру – старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Зь ім мы абмяркуем сёньняшнюю навіну пра пашырэньне візавых санкцый Эўразьвязу адносна беларускіх чыноўнікаў і наогул пагаворым пра эўрапейскую палітыку адносна Беларусі.

Інтэрвію з А. Лябедзькам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:18:37 0:00
Наўпроставы лінк


Абламейка: Сёньня ў мэдыях, у тым ліку і ў нашым эфіры, ужо прагучалі розныя ацэнкі новага рашэньня Эўразьвязу аб пашырэньні візавых санкцый Эўразвязу. Нехта кажа, што яны нічога не азначаюць, а нехта, як, напрыклад, Аляксандар Мілінкевіч, кажа, што санкцыі працуюць і чыноўнікі іх баяцца. А на Вашу думку, наколькі дзейсныя гэтыя санкцыі?

Лябедзька: Санкцыі - гэта занадта моцнае слова для сёньняшняй сытуацыі. Мы гаворым аб рашэньнях, якія маюць кропкавы характар, і датычаць толькі тых людзей, якія парушаюць канстытуцыю, і ўнутранае заканадаўства. Гэта такая практычная мера. Яна стрымлівае памеры рэпрэсіяў, таму што беларускія чыноўнікі -- ня бедныя людзі, і дні народзінаў свае сустракаюць і ў Празе, і ў Варшаве, і ў Вільні, і ў Парыжы. Таму гэта адбіваецца на іх настроях. У мяне знаёмы намесьнік міністра, і ён шчыра кажа, што калі абмяркоўваюцца гэтыя пытаньні ці ў Брусэлі, ці ў іншых эўрапейскіх сталіцах, да гэтага заўсёды велізарная цікавасьць у чыноўнікаў. Яны не хацелі б патрапіць у гэты сьпіс.

Абламейка: Значыць, так ці інакш рашэньні Эўразьвязу ўплываюць на кіраўніцтва Беларусі?

Лябедзька: Калі б не было гэтых "кропкавых рашэньняў", тады наогул я ня ведаю, што магло б стрымліваць у сваіх брутальных дзеяньнях беларускіх чыноўнікаў. Таму што ўнутры краіны нейкіх мэханізму ўплыву на іх не існуе. Людзі не выконваюць Канстытуцыю, не выконваюць заканадаўства. І ведаюць, што за гэта ім нічога ня будзе, пакуль ёсьць гэты палітыычны рэжым. І калі ёсьць мэханізмы пэўнага ўзьдзеяньня - візавыя ці фінансавыя санкцыі да чыноўнікаў - гэта яны прымаюць да ведама, у сваёй большасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG