Кіраўнік аналітычнага цэнтру "ЕсооМ" Сяргей Мусіенка ў размове са "Свабодай" ставіць пад сумнеў дадзеныя Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, згодна зь якімі толькі 24,5% апытаных цяпер давяраюць Аляксандру Лукашэнку.
"Я ня думаю, што адбылося такое падзеньне. Справа ў тым, што яны неакуратна апытваюць жыхароў вёскі. А ў нас, у Беларусі, ёсьць свая спэцыфіка апытаньня, дарэчы, як і ў Расеі. Гэта — сельская мясцовасьць. На сяле яны не дапрацоўваюць. Таму і выбарка некарэктная атрымліваецца. У асноўным апытваюць Менск, часам буйныя гарады".
Пракамэнтаваў спадар Мусіенка і тое, што страчаныя кіраўніком дзяржавы працэнты не перайшлі да апазыцыі:
"Таму што асобаў там няма. Гэта ж вечная размова. Няма апазыцыі як такой, няма і лідэраў як такіх. А тыя людзі, якія спрабуюць назваць сябе такімі, па сутнасьці імі не зьяўляюцца. Так, яны ведаюць, як атрымліваць гранты. Але ж ёсьць камэрсанты, якія робяць гэта ня горш. Ну і што?
Мы пабачылі на выбарах, як яны працуюць. Я ўважліва прачытаў іх праграмы. І нічога не зачапіла. Няма сьвежых думак, няма ўменьня працаваць".