Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: у працы журналісткі міліцыя ўгледзела палітычную акцыю


Журналістка Аліса Поль падчас інтэрвію з праваабаронцам Раманам Кісьляком.
Журналістка Аліса Поль падчас інтэрвію з праваабаронцам Раманам Кісьляком.
Карэспандэнтку «Брестского курьера» Алісу Поль міліцыянты затрымалі, калі яна працавала на вулічным апытаньні.

Аліса Поль: «Недзе з 12 да 13 гадзіны я рабіла апытанку каля калгаснага рынку наконт таго, ці задаволеныя людзі зараз сваімі заробкамі. Пыталася, колькі б людзі хацелі зарабляць, што на тыя грошы, якія маюць зараз, могуць сабе дазволіць і што рабіць, каб палепшыць жыцьцё. Падчас апытаньня да мяне падышлі тры супрацоўнікі міліцыі, якія сказалі, што я тут праводжу палітычную агітацыю. Маўляў, да іх паступіла тэлефанаваньне такое. Мяне завялі ў адзін з апорных пунктаў міліцыі, дзе спраўдзілі дакумэнты. Але яны запатрабавалі, каб я напісала тлумачальную запіску, а таксама засумняваліся ў праўдзівасьці пасьведчаньня «Бресткого курьера».

Затрыманая карэспандэнтка патэлефанавала праваабаронцу Ўладзімеру Вуеку, які запытаўся ў міліцыянтаў, ці сапраўды карэспандэнтка затрыманая. Аднак, са словаў Алісы Поль, супрацоўнікі міліцыі сказалі, што яны проста зь ёю гутараць, і адразу ж адпусьцілі.

Пратакол затрыманьня не складаўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG