Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступны Народны сход – 12 лістапада


Прэс-канфэрэнцыя арганізатараў палітычнай кампаніі «Народны сход»
Прэс-канфэрэнцыя арганізатараў палітычнай кампаніі «Народны сход»
Народныя сходы 8 кастрычніка пройдуць у 28 гарадах Беларусі. Пра гэта 23 верасьня заявілі сябры аргкамітэту.

Сходы будуць праводзіцца адпаведна закону "аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах".

Паводле сяброў аргкамітэту, мясцовыя ўлады ня ведаюць пра існаваньне такога закону і таму ў найбліжэйшыя дні яны накіруюць у мясцовыя выканкамы копіі гэтага закону.

Паводле аднаго з прадстаўнікоў аргкамітэту Віктара Івашкевіча, на сходах будзе агучана дата наступнага Народнага сходу – 12 лістапада. На ім плянуецца абмеркаваць рэакцыю ўладаў на рэзалюцыі, якія будуць ухваленыя 8 кастрычніка.

На сходах будзе абмяркоўвацца пераважна сацыяльна-эканамічная тэматыка, рост коштаў, зьбядненьне грамадзтва, а таксама будзе выстаўлена патрабаваньне аб вызваленьні ўсіх палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG