Прэс-служба БАЖ зьвярнулася да прэс-сакратара ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага з просьбай патлумачыць: як, на яго думку, варта паводзіць сябе журналістам на вуліцах Менску падчас плянаванай на вечар 21 верасьня чарговай "маўклівай акцыі"?
"Журналісты робяць сваю працу і ніхто ім ня можа забараніць асьвятляць гэтыя падзеі. Але я б параіў рэпартэрам памятаць, што яны ідуць на не санкцыянаванае ўладамі мерапрыемства. І калі супрацоўнікі міліцыі будуць спыняць гэтыя супрацьпраўныя дзеяньні, то журналістам варта быць больш разважлівымі", — сказаў Аляксандар Ластоўскі.
Ластоўскі кажа, што журналістам варта памятаць пра бясьпечную адлегласьць. "Калі міліцыя пачынае працаваць, то ў гэтую варонку можа зацягнуць", — дадаў ён.
Прадстаўнік МУС "ня думае, што сёньня ўвогуле нешта будзе", але ўвечары на вуліцах гораду зьявяцца супрацоўнікі інфармацыйнай групы ГУУС, да якіх могуць зьвяртацца па дапамогу журналісты.
"Журналісты могуць зьвяртацца да мяне на працягу ўсяго мерапрыемства. Я буду на сувязі і ўвесь час даступны. Але калі здарыцца такое, што кагосьці з рэпартэраў затрымаюць, то тут ужо, як раней, наўрад ці дапамагу", — прызнаўся Аляксандар Ластоўскі.
На пытаньне, ці азначае гэта звужэньне яго паўнамоцтваў (бо раней ён няраз дапамагаў журналістам, вызваляючы іх з РУУСаў і нават з турмы на Акрэсьціна), прэс-сакратар адказаў, што рабіў гэта з асабістай ініцыятывы.
"Зараз буду дзейнічаць, як загадае кіраўніцтва і строга ў межах маіх паўнамоцтваў", — скончыў гутарку Аляксандар Ластоўскі.