Як піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк», пра гэта паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 24 сакавіка спэцыялістка псыхалягічнага аддзяленьня «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя» (РНПЦПЗ) Сьвятлана Далжэнка.
За год у Беларусі «выяўлена каля 510 тыс. выпадкаў дэпрэсіі, што складае каля 5,6% насельніцтва», адзначыла псыхалягіня. Пры гэтым, паводле яе слоў, многія беларусы «не зьвяртаюцца своечасова па спэцыялізаваную дапамогу, альбо знаходзяцца ў працяглым, хваравітым стане, што можа прыводзіць да розных зыходаў». Далжэнка паведаміла, што колькасьць зваротаў па псыхалягічную дапамогу ўзрасла.
Найбольш уразьлівымі групамі зьяўляюцца падлеткі і людзі сталага веку, часьцей за ўсё па псыхалягічную дапамогу зьвяртаюцца людзі старэйшыя за 30 гадоў, сказала прадстаўніца РНПЦПЗ.
Форум