Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Са жніўня 2020 года колькасьць грамадзянаў Беларусі з дазволам на пражываньне ў Польшчы вырасла ў пяць разоў

Са жніўня 2020 года колькасьць грамадзянаў Беларусі з дазволам на пражываньне ў Польшчы вырасла ў пяць разоў


Варшава, архіўнае фота 2024 году.
Варшава, архіўнае фота 2024 году.

На 28 лютага 2025 году дазвол на пражываньне ў Польшчы мела 143.097 грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на польскае ведамства ў справах замежнікаў.

На канец 2023 году ў Польшчы жылі амаль 119 тыс. грамадзян Беларусі, якія атрымалі дакумэнты для легальнага знаходжаньня. У жніўні 2020 году такіх было 28 тысячаў. Такім чынам, за 4,5 гады колькасьць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла ў 5,1 разоў.

Часовы від на жыхарства ў Польшчы мае 88.684 беларускія грамадзяны, сталы — 42.378, дадатковую абарону — 8.699; карту рэзыдэнта Эўразьвязу — 1.655; статус уцекача — 883; часовую абарону — 637; іншую форму легалізацыі — 161.

Пераважная большасьць беларусаў (62%) атрымлівае дазвол на пражываньне ў сувязі з працай, па «іншых абставінах» — 17%, для ўзьяднаньня сям’і — 17%, для вучобы — 4%.

Каля трэці легалізаваных беларусаў — 53 тыс. — пражывае ў Мазавецкім ваяводзтве, дзе знаходзіцца Варшава; прыкладна дзясятая частка — 15 тыс. — у Падляскім ваяводзтве, цэнтрам якога зьяўляецца Беласток.

Адзначаецца, што агульная колькасьць беларускіх грамадзянаў у Польшчы афіцыйна не называецца з-за складанасьці ўліку людзей з дакумэнтамі розных катэгорый.

Паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у краіне на дадзены момант можа знаходзіцца больш за 350 тыс. грамадзянаў Беларусі.

З 2019 года беларусы зьяўляюцца другой паводле колькасьці групай замежнікаў у Польшчы пасьля ўкраінцаў.

Колькасьць грамадзян Беларусі, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы, скарацілася за год на 10,4%, сьведчылі дадзеныя ведамства ў справах замежнікаў, апублікаваныя ў пачатку 2025 году.

Больш за 48 тыс. беларускіх грамадзян зьвярнуліся па легалізацыю ў 2024 годзе.

Толькі за студзень 2025 года ад беларусаў паступіла больш за 4 тыс. адпаведных зваротаў.

У снежні мінулага году намесьнік кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка паведаміў «Позірку», што больш за 240 тыс. грамадзян Беларусі падаліся на атрыманьне дазволу на знаходжаньне ў Польшчы з 2021 году. Зь іх да таго моманту больш за 140 тыс. мела дзейныя дакумэнты аб легалізацыі.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG