Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца ня выпусьцілі на працу, бо сёньня акцыя маўклівага пратэсту


Павал Севярынец
Павал Севярынец
Сустаршыню аргкамітэту ў справе стварэньня партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца, які адбывае тры гады "хіміі" ў спэцкамэндатуры № 7 у Пружанскім раёне, у сераду, 21 верасьня, ня выпусьцілі на працу.

"У дзяжурцы мне сказалі, што мушу знаходзіцца ў камэндатуры", — паведаміў Севярынец.

"Яшчэ ўчора ўвечары мяне прызначылі днявальным. Мінулы раз, будучы днявальным, я на працу пайшоў, але сёньня 21 верасьня. Таму зразумела, што з боку міліцыі гэта захады перасьцярогі — перастрахоўваюцца", — цытуе Севярынца прэсавая служба БХД.

Паўла Севярынца 16 траўня асудзілі на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG