Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» выставіла патрабаваньні да ўладаў


Кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» падрыхтавала свае патрабаваньні да ўладаў на 21 верасьня.

«Толькі выканаўшы патрабаваньні народу, нешта можна зьмяніць», — кажуць арганізатары акцыі.

Патрабаваньні:

  • Гарантыя недатыкальнасьці ўкладаў і ашчаджэньняў грамадзянаў
  • Індэксацыя заробкаў, пэнсіяў і дапамогаў паводле стану на травень 2010 году і рынкавага курсу беларускага рубля.
  • Курс Нацбанку павінен фармавацца ў адпаведнасьці з рынкавым коштам, «а ня стуканьнем кулаком па стале».
  • Шырокая і адкрытая грамадзкая дыскусія пра эканамічную і палітычную сытуацыю ў краіне — дэбаты ў дзяржаўных мэдыях з удзелам прадстаўнікоў улады, апазыцыі, экспэртаў і эканамістаў.
  • Неадкладнае вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зьняволеных.
  • Спыненьне рэпрэсіяў у дачыненьні да палітычных апанэнтаў, грамадзкіх дзеячаў, журналістаў і праваабаронцаў.
  • Рэальныя дзеяньні па выратаваньні беларускай мовы.
  • Увядзеньне ільготнага альбо бясплатнага праезду на грамадзкім транспарце для навучэнцаў і студэнтаў усёй рэспублікі, а ня толькі Менску.
  • Свабодны продаж валюты без дакумэнтаў і рэгістрацыі зьдзелкі куплі-продажу.

На сераду 21-га верасьня ў Менску і рэгіёнах заплянаваная чарговая акцыя маўклівага пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG