Кацярына Статкевіч, дачка былога кандыдата на прэзыдэнта, палітвязьня Міколы Статкевіча, распаўсюдзіла паведамленьне пра зьдзекі над сваім бацькам у калёніі.
Кацярына Статкевіч цытуе ліст сваёй сястры Ганны, якой бацька пазваніў з калёніі:
«Я пасьпела спытаць, як рука, тата адказаў, што рука лепш, і гіпс ужо зьнялі. Прагучала гэта такім тонам, што мне здалося, што з рукой усё роўна праблемы. Тата паведаміў, што яго зноў адпраўляюць на працы, але і гэта ня так дрэнна, як тое, што яго хочуць перавесьці на другі ярус (я так зразумела, што гаворка пра нары), і што з такой рукой ён туды дакладна не залезе. Сказаў, што, мабыць, яму давядзецца спаць седзячы. На гэтай фразе на заднім фоне пачуўся нейкі шум. На што тата зрэагаваў: „Я нешта ня тое сказаў? Гэта ж праўда!“ А мне дадаў: „Тут прадстаўнікі адміністрацыі кантралююць мой званок“. На гэтай фразе сувязь рэзка абарвалася. Уся размова доўжыўся 1 хвіліну 6 сэкундаў».
Мікола Статкевіч — былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень. 26 траўня асуджаны на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Статкевіч адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 17 у Шклове. У пачатку месяца стала вядома, што Мікола Статкевіч пашкодзіў руку ў часе працы на лесапілцы і патрапіў у медсанчастку калёніі.