Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя прымусіла Ксенію Яраслаўцаву знаходзіцца дома падчас акцыі маўклівага пратэсту


Гомельскую актывістку моладзевага дэмакратычнага руху Ксенію Яраслаўцаву ўчастковы міліцыянт папярэдзіў, што ўвечары 21 верасьня яна павінна быць дома.

Яраслаўцава: «Прыйшоў участковы і заявіў, што маім дзіцём, якому 2 гады 9 месяцаў, цікавіцца інспэктар у справах непаўналетніх. Інспэктар мае намер наведаць мяне, даведацца, як жыве маё дзіця, менавіта а 19:00 21 верасьня».

Ксенія Яраслаўцава кажа, што яе сям’я жыве добра, ні на якім уліку не знаходзіцца.

Яраслаўцава зьвязвае такую ўвагу з тым, што яе затрымалі 5 верасьня, калі яна зьбірала подпісы ў падтрымку заплянаванага на 8 кастрычніка Народнага сходу.
Мужчына прапанаваў мне супрацоўнічаць, гэта значыць шпіёніць і даносіць на маіх сяброў і знаёмых.

«Са мной на мінулым тыдні ў міліцыі гутарыў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Мужчына прапанаваў мне супрацоўнічаць, гэта значыць шпіёніць і даносіць на маіх сяброў і знаёмых. Ён пагражаў, што калі адмоўлюся, у мяне будуць праблемы пры ўладкаваньні на працу або вучобу, нагадваў, што ў мяне ёсьць дзіця і мне трэба падумаць пра яго. Я, вядома, адпрэчыла гэтую прапанову. Вось, напэўна, і пачаліся праблемы з-за адмовы даносіць на людзей», — сказала Яраслаўцава ў інтэрвію БелаПАН.

Чарговая акцыя маўклівага пратэсту заплянаваная на 21 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG