Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За распаўсюджваньне ўлётак – 3 і 15 сутак арышту


19 верасьня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Анатоль Сотнікаў арыштаваў двух распаўсюднікаў улётак пра маўклівую акцыю пратэсту 21 верасьня. Дзьмітры Шаўчэнка арыштаваны на 15 сутак, Дзьмітры Карашкоў – на трое.

Хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны парушылі парадак арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства.

Сваю віну Шаўчэнка і Карашкоў прызналі часткова: улёткі сапраўды распаўсюджвалі, але ў іх не было заклікаў браць удзел у нейкіх супрацьпраўных дзеяньнях.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце “Свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG